Алексіевіч: Усе матэрыялы для кнігі пра каханне засталіся ў Мінску
Нобелеўская лаўрэатка запісала для яе 300 інтэрв'ю.

Святлана Алексіевіч дала вялікае інтэрв'ю «Медузе», дзе падрабязна расказала пра сваё жыццё, дзяцінства, шлях у літаратуру. Таксама яна расказала, чым займаецца апошнім часам.
«Я ўсё ж хачу дасачыць гісторыю савецкай цывілізацыі. Патрэбна кніга пра вайну ва Украіне, пра беларускую рэвалюцыю. Пра тое, чаму страшна жыць. Пра тое, як за грошы рускі чалавек едзе забіваць украінцаў. Як усё гэта ўмясціць у сябе, у кнігу? Не ведаю, пакуль да канца не ведаю. Мне сталі цікавыя іншыя рэчы, такія экзістэнцыяльныя: абавязак, смерць, старасць. Але цяпер жа людзі жывуць яшчэ даўжэй, так, і ўсё больш будуць жыць. Ужо 86 гадоў, 89 — нічога асаблівага, а яшчэ нядаўна 80 гадоў былі ўжо нейкай нябеснай мяжой. Патрэбная філасофія гэтай часткі жыцця», — расказала яна.
Журналістка спытала, а што з анансаванай раней кнігай пра каханне?
«Я запісала трыста інтэрв’ю. Хтосьці, напэўна, скажа: «Ой, як добра, што ты пішаш кнігу пра каханне, гэта будзе так радасна! Не пра вайну ўжо». А каханне — гэта таксама вайна, толькі з самім сабой, увогуле з многімі. Гэта таксама не такая простая гісторыя.
Вось адна жанчына мне казала: «Я нават не ведаю, што такое каханне. А што гэта такое?» — у чалавека двое дзяцей, муж.
Таму я да гэтай працы то падыходжу, то адступаю. І матэрыялы для кнігі засталіся ў той кватэры, у Мінску, і на лецішчы. Тут ужо нічога не зробіш», — адказала Святлана Алексіевіч.
Яна была вымушаная з'ехаць з Беларусі ўвосень 2020 года з-за магчымай пагрозы арышту. Яна была ў першым складзе Каардынацыйнай рады.
«Дыпламаты па чарзе начавалі ў мяне, іх жонкі прыходзілі, цэлы дзень былі ў мяне. Чорныя мікрааўтобусы кружылі па вуліцах, стаялі каля пад’езда. Калі пачалі тэлефанаваць нейкія незразумелыя людзі, стала ясна, што трэба з’язджаць. І вось мне дапамог нямецкі пасол.
Я не забуду, як мне знізу тэлефанаваў кансьерж і супакойваў: «Святлана, я выведу вас праз гаражы». Прыбіральшчыца тэлефанавала: «Не выходзьце. Каля ліфта чужыя людзі. Напэўна, вас чакаюць».
У цёмныя часы добрыя людзі таксама ёсць, мы нават не здагадваемся, як іх шмат. Ой, часам без слёз не магу пра гэта ўспамінаць», — расказала Святлана Алексіевіч.

-
120 гадоў таму выйшаў першы нумар першай легальнай беларускай газеты
-
Ультраправыя прывезлі ў Вену ўласную скульптуру Яна III Сабескага. Горад адмаўляецца ставіць афіцыйны помнік свайму вызваліцелю з-за страху ісламафобіі
-
Пышная «Лэдзі ў сінім». Скульптура чарнаскурай жанчыны на Трафальгарскай плошчы падзяліла мастацкіх крытыкаў
Цяпер чытаюць
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары
Няхай напіша Почобуту ў Фэйсбук. Ён заедзе на лецішча, забярэ рукапісы і прывязе ёй.