Свет

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць сваёй былой прэс-сакратаркі Юліі Мендэль. Яе вінавацяць у прарасійскай прапагандзе

Прэзідэнт Украіны зацвердзіў рашэнне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны аб увядзенні персанальных абмежаванняў супраць сваёй былой афіцыйнай прадстаўніцы. Падставай для ўключэння ў санкцыйныя спісы разам з расійскім ваенна-прамысловым комплексам сталі публічныя заявы экс-чыноўніцы, якія ў Кіеве кваліфікавалі як дэзынфармацыю і падтрымку агрэсіўнай палітыкі Масквы.

Уладзімір Зяленскі і Юлія Мендэль

Паводле інфармацыі выдання «Українська правда», 13 верасня Уладзімір Зяленскі падпісаў указ, якім увёў у дзеянне рашэнні РНБА. У адным з дакументаў, накіраваных супраць асоб, што апраўдваюць расійскую агрэсію, фігуруе грамадзянка Украіны Юлія Мендэль 1986 года нараджэння. Разам з ёй пад абмежаванні трапілі яшчэ дзевяць расійскіх і ўкраінскіх грамадзян, якія распаўсюджваюць прапаганду і падтрымліваюць дзеянні Расіі.

Юлія Мендэль займала пасаду прэс-сакратара прэзідэнта Украіны з чэрвеня 2019 па ліпень 2021 года. Пасля звальнення яна адзначылася шэрагам скандальных выказванняў, кульмінацыяй якіх стала інтэрв'ю амерыканскаму вядоўцу Такеру Карлсану ў маі 2026 года. У ім Мендэль без спасылак на канкрэтныя доказы абвінаваціла Зяленскага ў адмыванні грошай і ўжыванні наркотыкаў, а былога кіраўніка Офіса прэзідэнта Андрэя Ермака — у занятках чорнай магіяй, паходах на могілкі і выкарыстанні «мёртвай вады». Яна таксама сцвярджала, што вясной 2022 года на перамовах у Стамбуле ўкраінская дэлегацыя нібыта была гатовая пагадзіцца на ўсе патрабаванні Расіі дзеля спынення вайны.

Акрамя персанальных санкцый супраць публічных асоб, новыя ўказы Зяленскага тычацца расійскай лагістыкі і ваеннага сектара. Абмежаванні ўведзеныя супраць 20 марскіх суднаў расійскага «ценявога флоту», якія выкарыстоўваюцца для экспарту нафты, нафтапрадуктаў і звадкаванага газу.

Таксама ў санкцыйныя спісы ўключаныя 29 расійскіх грамадзян і 29 кампаній, звязаных з дзяржкарпарацыяй «Растэх». Сярод іх апынуліся прадпрыемствы, якія пастаўляюць высокадакладнае абсталяванне і электроніку для вытворчасці ракет і дронаў, навукова-даследчыя арганізацыі ВПК і вытворцы тавараў двайнога прызначэння. Асобна пад санкцыі трапілі ІТ-кампаніі, што ствараюць праграмныя прадукты для збору даных і шыфравання, а таксама навучальная ўстанова, якая рыхтуе кадры для канцэрна «Калашнікаў». Афіцыйны Кіеў плануе перадаць усю сабраную інфармацыю заходнім партнёрам для сінхранізацыі санкцыйнага ціску ў міжнародных юрысдыкцыях.

Каментары

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс26

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

Іран перад ударам па амерыканскай базе ў Іарданіі атрымаў спадарожнікавыя здымкі з Кітая

Саудаўская Аравія прыпыніла працу нафтаправода «Усход — Захад» пасля атакі дронаў з тэрыторыі Ірака. Па ім ідзе 5% сусветнай нафты

Расійскі прадзюсар Макс Фадзееў выпусціў песню пра Беларусь — і праспяваў яе з дачкой бізнэсмена, звязанага з сям'ёй Шэймана16

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка18

Развітанне з вугалем адкладаецца. Бруднае паліва зноў у модзе дзякуючы Трампу, Пуціну і глабальнаму пацяпленню3

Па цэнтры Мінска скачуць рыцары, а ратавальнікі бегаюць праз дым. Як у сталіцы святкуюць Дзень горада ШМАТ ФОТА9

У фонд Музея Марка Шагала ў Віцебску ўпершыню паступілі работы Восіпа Цадкіна

На «Дажынках» Мінскага раёна зладзілі выставу жанчын-перадавіц у чорных рамках ФОТАФАКТ8

Збіраюцца заяўкі на стыпендыі для беларускіх студэнтаў ад «Нябачнага ўніверсітэта для Беларусі»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс26

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць