Культура

120 гадоў таму выйшаў першы нумар першай легальнай беларускай газеты

«Наша доля» стала правобразам «Нашай Нівы».

Wikimedia Commmons

14 верасня 1906 года па новым стылі ў Вільні выйшаў першы нумар газеты «Наша Доля». Гэта была першая газета на беларускай мове, што выдавалася легальна.

Яна мела поўную назву такую: «Наша доля Першая беларуская газета для вясковага і гарадскога рабочага народа. Выходзіць раз у тыдзень рускімі і польскімі літарамі».

Разавы тыраж першага нумару склаў 10 тыс. асобнікаў.

Будынак па Віленскай, 21 (пасля Другой сусветнай вайны нумарацыя дамоў на Віленскай (Вільняус гатвэ) змянілася. Зараз тут кавярня «Пінавія». Wikimedia Commons

Пачатковы склад рэдакцыі гэтай газеты быў невялікі: браты Іван і Антон Луцкевічы, Фелікс Умястоўскі, Алаіза Пашкевіч (Цётка). Рэдактарамі пазначаліся І. Тукеркес і А. Гедвіла.

У праграмным артыкуле «Да чытачоў» газета выступіла за ўдзел у рэвалюцыйным руху, сацыяльную і нацыянальную свабоду, развіццё класавай самасвядомасці рабочых і сялян, асвету на роднай мове. 

Выйшла 6 нумароў. На газету неаднаразова накладваўся арышт, а рэдактар прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. Агулам чатыры нумары былі канфіскаваныя.

У выніку шосты нумар стаў апошнім. І 23 лістапада (10 лістарада па старым стылі) 1906 года выйшаў першы нумар «Нашай Нівы». 

Каментары

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс32

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

«У кожнай краіне першы дзень траціўся на пытанні з зарадкай». Беларус расказаў, як ён ездзіў на Tesla ў Турцыю1

Украінскія ВМС паказалі першы ў гісторыі бой марскіх безэкіпажных катараў ВІДЭА3

Былыя палітвязні Найдзёнаў і Каракін разам заспявалі песню ў Вільні. Гэта было кранальна ВІДЭА1

У Петрыкаве мужчына падавіўся шашлыком і памёр

У Індыі знайшлі пяць дзіцянят арангутанаў, якія елі бананы каля шашы3

У Любанскім раёне шэршні захапілі і пераабсталявалі пад сябе шпакоўню ФОТАФАКТ

З'явіўся новы рэйтынг найбольш бульбяных краін свету7

«Я цябе могну». Што за трэнд, які падхапілі нават курсанты ў Гомелі?12

Пад Мінскам ёсць сад, у якім яблыкаў можа набраць кожны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс32

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць