Кіно33

Акцёру з «Дома Цмока», які грае аднаго з самых жорсткіх персанажаў, людзі саступаюць дарогу ў грамадскіх месцах

29‑гадовы актор Юэн Мітчэл выконвае ролю Эйманда Таргарыена ў серыяле «Дом Цмока» з 2022 года. Гэта адзін з самых жорсткіх персанажаў серыяла, таму і ў рэальным жыцці людзі ўспрымаюць акцёра з насцярогай.

Юэн Мітчэл у ролі Эйманда Таргарыена ў «Доме цмока». Кадр з серыяла

«Бывала, што людзі проста саступалі мне дарогу», — распавядае ён People пра рэакцыю фанатаў.

Ён згадвае выпадак, які здарыўся пару гадоў таму: «Мне трэба было тэрмінова дабрацца з аднаго канца аэрапорта ў іншы». У той час якраз трансляваўся другі сезон.

«Памятаю, як я перажываў: «Божа мой, мне трэба апынуцца на іншым баку аэрапорта менш чым за пяць хвілін». І я практычна не сустрэў перашкод на сваім шляху, — кажа Юэн Мітчэл. — Таму што людзі проста спыняліся і глядзелі на мяне, пакуль я бег міма».

«Калі сумняваюся і трэба кудысьці хутка дабрацца, [я проста надзяваю парык Эйманда]», — жартуе актор.

Эйманд у трэцім сезоне, прэм'ера якога адбылася ў чэрвені 2026 года, пужае гледачоў не менш, чым у папярэдніх частках.

У першай серыі ён пацалаваў сваю маці, Алісенту (Алівія Кук), у вельмі напружаны момант.

Каментары3

  • Тутэйшы
    19.07.2026
    У нас тут таксама ё падобны персанаж, калі ён прыязджае ў любы беларускі горад, то перакрываюць увесь горад.
  • Агата
    19.07.2026
    Раней пісалі "Дом Цмока", цяпер ужо чамусьці ў вас "Дом Дракона"[Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]
  • ага -та
    20.07.2026
    Рэд., ну навошта вы выправілі? хіба дракон і цмок - гэта адно і тое ж? цмок - ён добры. дакладней - яна

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць