Свет33

Улады пяці краін ЕС дамовіліся аб стварэнні цэнтраў утрымання мігрантаў за межамі Еўропы

Туды могуць накіроўваць і тых, хто просіць прытулку.

Цэнтр для мігрантаў у Пасау (Германія). AP Photo / Kerstin Joensson, File

Улады Аўстрыі, Германіі, Грэцыі, Даніі і Нідэрландаў дамовіліся аб стварэнні адзінай мадэлі цэнтраў утрымання мігрантаў за межамі ЕС, паведамляе «Настоящее время» са спасылкай на Associated Press па выніках перамоў міністраў пяці краін у Капенгагене.

Першыя цэнтры могуць прыняць мігрантаў, чые хадайніцтвы аб прадастаўленні прытулку былі адхіленыя ў ЕС, ужо ў 2027 годзе.

Перамовы, у прыватнасці, вядуцца з краінамі Афрыкі.

Міністр па пытаннях іміграцыі і інтэграцыі Даніі Мортэн Бедскаў заявіў, што рашэнне аб стварэнні «цэнтраў вяртання» для мігрантаў, якім адмовілі ў прытулку ў еўрапейскіх краінах, адкрывае шлях да «фундаментальнай трансфармацыі агульнай еўрапейскай сістэмы міграцыі і прадастаўлення прытулку».

У лютым еўрадэпутаты зацвердзілі новыя ўмовы канцэпцыі «бяспечнай трэцяй краіны» — дзяржавы, грамадзянінам якой чалавек, які просіць прытулку, не з'яўляецца, але якая тэарэтычна можа даць яму абарону.

Такой краінай дамовіліся лічыць любую дзяржаву, з якой у ЕС або асобнай краіны-ўдзельніцы ёсць пагадненне аб прыёме і размяшчэнні асоб, якія просяць прытулку, або краіну, праз якую чалавек праязджаў па дарозе ў ЕС. У такім выпадку ў Еўропе маюць права не разглядаць яго заяву.

Каментары3

  • Нарэшце!
    05.09.2026
    Усё правільна. Калі чалавек ратуе свае жыццё ад вайны, голаду, палітычнага пераследу і іншай пагрозы, то няма розніцы, дзе ён атрымае прытулак. А калі ён хоча палепшыць свае умовы, міграваўшы ў краіну ЕС, гэта зусім іншая справа і такога чалавека будуць дэпартаваць у краіну паходжання, калі ён непатрэбны. Гэта ускладняе цынічнае выкарыстанне пэўнымі катэгорыямі асоб міласэрнасць законаў ЕС, якія не могуць цябе дэпартаваць у краіну з вайной, дыктатурай, ці іншай нестабільнасцю.
  • 1 шаг Вперёд
    05.09.2026
    "Туды могуць накіроўваць і тых, хто просіць прытулку."

    Дошло.... Инстикт самосохранения заставил. А я ведь писал и на НН и 10 и 15 лет назад. Многомиллионные представители Азии, Африки и Кавказа никогда не работали, не умеют работать и не собираются работать... Это не в их культуре. Только "на шею" европейскому налогоплательщику... Главное, чтобы не получилось 2 шага назад. Ведь все нормальные люди заинтересованы в сохранении ЕС, а без миграционных реформ, без внесения изменений в Женевскую Конвенцию о беженцах 1951г это невозможно. Главный принцип должен быть - это принимать беженцев должно быть право европейской страны, А НЕ ОБЯЗАННОСТЬ.
  • афро-белорусы
    05.09.2026
    то есть теоретически и белорусы могут оказаться в знойной африке

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць