Спорт

Галкіпер забіў два мячы ў матчы, прычым адзін на 11‑й дададзенай хвіліне

Унікальны сюжэт у чэмпіянаце Нідэрландаў, а Роналд Куман-малодшы ідзе па слядах легендарнага бацькі.

Фота: Olaf Kraak / ANP (Photo by ANP via Getty Images) 

Унікальны сюжэт у чэмпіянаце Нідэрландаў: галкіпер «Тэлстара» Роналд Куман-малодшы зрабіў дубль у матчы з «Камбюрам». Прычым другі мяч заляцеў на 90+ 11‑й хвіліне — «Тэлстар» такім чынам вырваў нічыю 2:2, піша Sports.ru

Галкіпер суперніка спрабаваў збіць Кумана з настрою размовамі, але гэта не дапамагло.

Роналд рэалізаваў два пенальці — на 63‑й і 101‑й хвілінах. Дзякуючы гэтаму яго «Тэлстар» выратаваўся пры ліку 0:2. Прычым яшчэ з 22‑й хвіліны каманда гуляла ўдзесяцёх. Куман-малодшы без асаблівых нерваў прынёс камандзе нічыю.

Сын легенды зборнай Нідэрландаў стаў першым у гісторыі Эрэдывізі (вышэйшая ліга Нідэрландаў) брамнікам, які аформіў дубль.

«Я вельмі рады гэтаму. Прыемна, што я бяру на сябе адказнасць, але ўсе хлопцы прарабілі вялікую працу», — адзначыў галкіпер пасля дубля.

Роналд пацвердзіў, што ён першы ў спісе пенальцістаў «Тэлстара»: «Я добра б'ю і ўпэўнены ў сабе. У мяне не было ніякіх сумневаў. Двойчы ў адзін і той жа кут. Магчыма, калі-небудзь мне варта гэта змяніць».

Асобна ён расказаў пра пенальці на 101‑й хвіліне:

«Вы ведаеце, як гэта бывае. Брамнік пачынае з табой размаўляць. Але мяне не збіць з панталыку, чувак. Проста трэба на імгненне адгарадзіцца ад усяго і засяродзіцца. Перад матчам мы не разлічвалі толькі на адзін бал, але давядзецца задаволіцца гэтым».

У маі Куман-малодшы ўжо забіваў з пенальці — той гол дазволіў «Тэлстару» застацца ў элітным дывізіёне. У апошнім туры каманда перамагла «Валендам», які ў выніку вылецеў у другі па сіле дывізіён праз стыкавыя матчы.

Куману-малодшаму ўжо 31 год. Ён нарадзіўся ў Барселоне, дзе ў той час гуляў ягоны бацька Роналд Куман, але кар'еру пабудаваў у Нідэрландах.

З 2021 года выступае за сціплы «Тэлстар», а ў 2025‑м каманда ўпершыню за 47 гадоў паднялася ў Эрэдывізі. Роналд быў асноўным галкіперам і ў другім дывізіёне, і цяпер у эліце.

А чаму Куман наогул пачаў біць пенальці?

Усё проста: у «Тэлстара» няма надзейнага пенальціста.

За ўвесь мінулы сезон у чэмпіянаце Нідэрландаў да матчу з «Валендамам», калі забіў Куман, «Тэлстар» атрымаў два пенальці — і абодва былі не рэалізаваныя. Прычым выконвалі іх розныя гульцы.

У Нідэрландах Кумана-малодшага хваляць за гульню нагамі. Былы гулец «Феенорда» і зборнай Марока Карым Эль-Ахмадзі пасля матчу «Тэлстара» са сваёй былой камандай казаў, што Роналд, магчыма, быў найлепшым на полі ў працы з мячом.

А Ібраім Афелай называў яго «найлепшым брамнікам Нідэрландаў па гульні нагамі» і фактычна «палявым гульцом у пальчатках».

Куман даўно хацеў біць пенальці. Яшчэ ў снежні пасля матчу з НЕКам ён смела прызнаўся, што ў яго найлепшы ўдар у камандзе. У выніку цяпер ён галоўны пенальціст.

Удар, дарэчы, сапраўды гарматны — напэўна, перадаўся ў спадчыну ад бацькі. Куман-старэйшы, што быў паўабаронцам, рэалізаваў ажно 115 пенальці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць15

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што «Пуцін хоча заключыць здзелку»12

Украіна аб'явіла ў вышук «Жэню з Гомеля». Што пра яго вядома?1

Беларуска Карына Казлоўская заваявала на чэмпіянаце Польшчы па стральбе з лука сем залатых медалёў. Больш проста не было 8

Фестываль «Тбілісоба» пасля сямігадовага перапынку вяртаецца ў Мінск1

Арына Сабаленка з наступнага тыдня ўжо не будзе першай ракеткай свету7

Самалёт Зяленскага, які вылятаў з Малдовы ў Нарвегію, ледзь не трапіў пад удар дрона2

У Оршы рыбак знайшоў у вадзе рэвальвер, прыдатны для стральбы1

Спявачка Насця Каменскіх заявіла, што праз украінскую мову ў яе знік голас і з'явілася кіста29

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал для чаргавікоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць15

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць