Пажар адбыўся на вуліцы 10 гадоў Кастрычніка, дзе размяшчаецца прадпрыемства «Рэчыцадрэў». Калі падраздзяленні МНС прыбылі на месца, у памяшканні было моцнае задымленне.

Скрыншот з відэа
У момант узгарання ў аддзяленні знаходзіўся работнік прадпрыемства. Ён атрымаў апёкі і быў шпіталізаваны.
Ратавальнікі ліквідавалі пажар. У выніку ўзгарання была пашкоджаная транспарцёрная стужка.
Прычыны пажару высвятляюцца.
Цяпер чытаюць
Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну
Каментары