Свет

Жанчына ўпершыню ўзначаліла баявы карабель ВМС Германіі

Утэ Ніклас стала першай жанчынай у гісторыі нямецкага флоту, якая атрымала камандаванне фрэгатам. Яна прыняла камандаванне караблём «Райнланд-Пфальц» у капітана Бенедыкта Айхорна.

Цяпер Ніклас належыць прывесці фрэгат і яго экіпаж са 126 вайскоўцаў у поўную баявую гатоўнасць пасля рамонту на верфі, піша Bild.

Новая капітанка распавяла выданню Der Spiegel, што наперадзе яе чакае «захапляльны, але складаны этап». Паводле яе слоў, яна з нецярпеннем чакае вяртання карабля ў мора.

Для Ніклас гэта не першы досвед службы на «Райнланд-Пфальц»: раней яна была першым афіцэрам карабля.

Апошнім часам яна працавала афіцэрам аператыўнага штаба ў камандаванні замежных аперацый Бундэсвера ў Швілавзее пад Берлінам.

Жанчыны атрымалі доступ да ўсіх ваенных спецыяльнасцяў у Германіі толькі ў 2001 годзе. Цяпер у Бундэсверы служаць больш за 25 тысяч жанчын — крыху больш за 13% вайскоўцаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС11

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія футбольныя каманды збіраюцца гуляць у чэмпіянаце Расіі7

Прапускную здольнасць «Каменнага Лога» павялічаць у тры разы5

«Вашы пашпарты, банкаўскія карткі, браніраванні — у нашых руках». Хакеры ўзламалі сайт папулярнага тураператара Tez Tour10

У мінскім трамваі сварка двух мужчын скончылася панажоўшчынай2

На фасадзе Ватыканскай бібліятэкі з'явілася гіганцкая хваля. Што гэта азначае?1

У Японіі колькасць людзей, старэйшых за 100 гадоў, упершыню перавысіла 100 тысяч4

Пад Столінам ужо другі раз за год прадалі шляхецкую сядзібу з вежай-абсерваторыяй1

«Ужо год жылі б без вайны». Лаўроў абвінаваціў ЗША і Еўропу ў тым, што вайна ва Украіне зацягнулася8

Барысаўскіх палітвязняў Салаша і Бабіцкага асудзілі на пяць гадоў калоніі за арт-прастору «Склад бутэлек»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС11

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць