Палітвязняў Салаша і Бабіцкага асудзілі на пяць гадоў калоніі за артпрастору «Склад бутэлек»
14 верасня вынеслі прысуд па справе артпрасторы «Склад бутэлек» у Барысаве. Палітзняволеных Сяргея Салаша і Змітра Бабіцкага асудзілі да пяці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Апроч гэтага, ім прызначылі штраф у памеры 800 базавых велічыняў (36 000 рублёў) кожнаму. Таксама суд пастанавіў кампенсаваць «даход, атрыманы злачынным шляхам» у буйным памеры, піша «Вясна».

Грамадскі дзеяч з Барысава Сяргей Салаш быў затрыманы 12 лістапада 2025 года. Доўгі час было невядома, у межах якой справы ён затрыманы. Раней ён удзельнічаў у выбарчых кампаніях, балатаваўся ў дэпутаты, збіраў подпісы за кандыдатаў ад апазіцыі. У 2010‑х адышоў ад палітыкі і займаўся толькі бізнэсам і грамадскай дзейнасцю.
У пачатку снежня КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» ініцыятыву «Склад бутэлек» у Барысаве. Сярод тых, каго назвалі датычным да яе, былі Сяргей Салаш і Зміцер Бабіцкі. Апошняга затрымалі 12 снежня 2025 года. З таго часу абодва мужчыны знаходзіліся пад вартай.
Цяпер чытаюць
Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну
Каментары