У Ізраілі пры дапамозе сакрэтнай агенткі выкрылі сетку, якая ўцягвала беларусак у прастытуцыю
У Ізраілі паліцыя раскрыла буйную міжнародную злачынную сетку, якая займалася вярбоўкай і перавозкай жанчын з Беларусі ў Ізраіль для заняткаў прастытуцыяй. Ключавую ролю ў расследаванні адыграла сакрэтная агентка, якая працавала пад прыкрыццём у Беларусі і Ізраілі. Па выніках аперацыі ізраільская паліцыя і пракуратура рыхтуюць абвінавачанні супраць двух меркаваных арганізатараў схемы, піша IsraelInfo.

Сакрэтная агентка выдавала сябе за дзяўчыну, якая шукае працу. Яна звязалася з ізраільскімі кіраўнікамі сеткі, змагла ўвайсці ў давер да кіраўніцтва злачыннай групы і сабрала доказы іх супрацьпраўнай дзейнасці.
Следства выйшла на двух галоўных падазраваных, якія, паводле звестак паліцыі, стаялі на чале сеткі. Гэта 37‑гадовы Аляксандр Зінгер з горада Беэр-Шэва і 42‑гадовы Якаў Мірмовіч з Эйлата. Абодва раней не былі судзімыя. Ім ставяць у віну арганізацыю масавага ўвозу жанчын з Беларусі, сутэнёрства, незаконную эксплуатацыю і адмыванне грошай, атрыманых злачынным шляхам.
Выкарыстанне агента пад прыкрыццём стала фактычным паўторам спецаперацыі, праведзенай год таму. Тады ізраільскія аператыўнікі разам з Разведвальным упраўленнем і беларускімі сілавікамі раскрылі падобны канал пастаўкі жанчын з Беларусі ў Ізраіль.
У жніўні мінулага года жыхарка Беларусі пагадзілася супрацоўнічаць з ізраільскай паліцыяй у якасці сакрэтнай агенткі. Яна звязалася з ізраільскімі арганізатарамі прастытуцыі, якія паабяцалі ёй гарантаваны заробак у дзясяткі тысяч шэкеляў у месяц (1 шэкель — каля 0,33 даляра). Агентка прыбыла ў тэль-авіўскі аэрапорт Бэн-Гурыён пад негалосным суправаджэннем ізраільскіх следчых, сабрала доказы і раскрыла арганізатараў сеткі.
Па выніках той аперацыі абвінавачанні былі выстаўленыя тром чалавекам.
На Магілёўшчыне затрымалі арганізатарку эскорт-агенцтва
У Канадзе малады беларус кіраваў сутэнёрскай сеткай, седзячы ў мясцовым СІЗА
Прымусовыя аборты і продаж цнатлівасці. Былая гейша расказала пра цёмны бок сваёй працы
Расійская шпіёнка была ў адносінах з трансгендарнай амерыканкай, якая працавала на ўкраінскую разведку
Цяпер чытаюць
Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну
Каментары