Грамадства

Беларуска, якую лічылі зніклай у Непале, жывая. Яна ў ізалятары ў Тайвані

«Яна не ў Непале — яна затрыманая на Тайвані, у жаночым ізалятары г. Тайчжун», — паведаміла ў сацсетках яе маці.

Ірына Бадзілоўская. Фота з яе інстаграма

Учора з'явілася інфармацыя, што ў Непале пасля катастрафічнай паводкі ў раёне ракі Бхатэкошы знікла без вестак 24‑гадовая грамадзянка Беларусі Ірына Бадзілоўская (Iryna Badzilouskaya). Яе імя значыцца ў афіцыйных спісах зніклых турыстаў, апублікаваных Дэпартаментам турызму Непала.

Аднак маці дзяўчыны ў сацсетках абвяргае гэту інфармацыю.

«Ірына Бадзілоўская жывая. Яна не ў Непале — яна затрыманая на Тайвані, у жаночым ізалятары г. Тайчжун. Консульства РБ гэта афіцыйна пацвердзіла. Ёй тэрмінова патрэбна незалежная юрыдычная дапамога. Калі хтосьці можа дапамагчы з адвакатам ці ведае рускамоўных юрыстаў на Тайвані — адгукніцеся, калі ласка», — напісала жанчына ў сацсетках.

Якім чынам даныя беларускі трапілі ў непальскія спісы, сваякам пакуль не вядома. У слупку, дзе пазначаны назвы турыстычных агенцтваў, паслугамі якіх карысталіся зніклыя, стаіць адзнака PHQ CID DEPT. Гэта значыць, што Ірына трапіла ў спіс па заяве Дэпартамента крымінальных расследаванняў паліцыі Непала, звяртае ўвагу «Анлайнер».

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС7

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім трамваі сварка двух мужчын скончылася панажоўшчынай2

На фасадзе Ватыканскай бібліятэкі з'явілася гіганцкая хваля. Што гэта азначае?1

У Японіі колькасць людзей, старэйшых за 100 гадоў, упершыню перавысіла 100 тысяч4

Пад Столінам ужо другі раз за год прадалі шляхецкую сядзібу з вежай-абсерваторыяй1

«Ужо год жылі б без вайны». Лаўроў абвінаваціў ЗША і Еўропу ў тым, што вайна ва Украіне зацягнулася8

Барысаўскіх палітвязняў Салаша і Бабіцкага асудзілі на пяць гадоў калоніі за арт-прастору «Склад бутэлек»6

«Яна любіла жыццё». Памерла ўкраінская праваабаронца, якая дапамагала беларусам

Выключны выпадак: рака Проня падмыла бераг з курганамі, і знайшоўся рэдкай дасканаласці гаршчок, якому 5000 гадоў7

Археолагі раскрылі магутны падмурак заходняй сцяны полацкай Сафіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС7

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць