Кіно

«Удовіна бухта», трыумфатар «Эмі», — ідэальны баланс гумару і жахаў

Мэр аддаленага вострава марыць ператварыць сваю глухмень у турыстычны рай, але сутыкаецца са злом. Серыял набірае рытм з кожным эпізодам, і ў апошняй серыі напружанне дасягае кропкі зрыву. Правінцыйная мэрыя супраць старадаўняга зла: хто каго?

Промакадр з серыяла «Удовіна бухта» (Widow's Bay)

Серыял «Удовіна бухта» (Widow's Bay), створаны Кэці Дыпалд для платформы Apple TV+, сабраў 14 узнагарод на 78‑й цырымоніі ўручэння прайм-тайм прэміі «Эмі». Гэта абсалютны рэкорд для камедыйнага шоу за адзін сезон.

Паводле інфармацыі агенцтва Associated Press, выканаўца галоўнай ролі Мэцью Рыз увайшоў у гісторыю, забраўшы адразу дзве статуэткі як найлепшы акцёр у камедыі і найлепшы акцёр у міні-серыяле за іншы праект.

Заходнія крытыкі наперабой хваляць гісторыю пра правінцыйных чыноўнікаў і старажытны праклён за ідэальны баланс паміж гумарам і жахамі. 

Мэр Том Лофціс спрабуе пераканаць усіх, што Удовіна бухта цудоўнае месца для жыцця, а ў першую чаргу, відаць, самога сябе. Кадр з серыяла

Галоўны герой, мэр Том Лофціс (яго і выконвае Мэцью Рыз, вядомы з серыяла «Амерыканцы»), атрымаў сваю пасаду на безальтэрнатыўных выбарах — ніхто больш не хацеў гэтай пасады. Ён чужынец, які калісьці трапіў на гэты востраў у Новай Англіі выключна праз каханне да мясцовай дзяўчыны. Жонка памерла, пакінуўшы яму сына Эвана, і цяпер Лофціс катэгарычна не жадае мірыцца з тым, што ягонаму адзінаму дзіцяці давядзецца марнець у гэтай багне.

Месца амаль ідылічнае: мора, лясы, хаткі, лодкі ў бухце — мілы скансэн толькі і створаны для таго, каб прымаць турыстаў. Калі б такі серыял здымалі пра беларускую глыбінку, то галоўнымі жахамі былі б самі чыноўнікі, галеча, алкагалізм і запусценне. Тут інакш, бо Новая Англія — утульны і заможны рэгіён, з высокім узроўнем жыцця. Жах нагнятаецца на кантрасце са спакоем і дабрабытам амаль ізаляванага ад сучаснага свету мястэчка. 

Рыбак Уайк (справа) спрабуе пераканаць мэра ў адваротным, што востраву пагражае рэальная небяспека. Лофціс даволі хутка разумее, што рыбак мае рацыю. Кадр з серыяла

Мясцовыя жыхары даўно выпрацавалі сіндром вывучанай бездапаможнасці. Яны звыкліся са сваім ціхім жыццём, адрэзаным ад мацерыка, і прынялі містычную небяспеку як штодзённую норму. Абсалютным увасабленнем гэтай пакорлівасці перад забабонамі выступае стары рыбак Уайк, ролю якога сыграў Стывен Рут. Ён кожны раз істэрычна патрабуе закрыць горад пры найменшых праявах нядобрых прыкмет.

Мэр Лофціс хоча развянчаць страшныя міфы, якія пануюць на востраве, каб прыцягнуць туды турыстаў, але чым далей ён заходзіць, тым больш відавочна, што самыя вар’яцкія гісторыі праўдзівыя. Кадр з серыяла

Лофціс, жадаючы ўразіць журналіста з выдання The New York Times і прыцягнуць інвестыцыі, рашуча змагаецца з гэтымі страхамі.

Мэр зусім не баязлівец — ён паслядоўна кідае выклік нерацыянальнаму мысленню гараджан, пакуль на ўласнай скуры не пераконваецца, што нават самыя вар'яцкія байкі старога рыбака — праўдзівыя.

Мэцью Рыз выдатна перадае збянтэжанасць, няёмкасць і ціхі жах рацыянальнага чалавека, якога прыціснула да сцяны непераадольная і невытлумачальная містычная сіла. У гэтай нязграбнасці пазнаеш самога сябе ў любой экстраардынарнай сітуацыі. Зрэшты, наўрад ці хто з нас сутыкаўся з сітуацыяй, калі марская ведзьма спрабуе прыдушыць, сеўшы на твар. 

Дробныя чыноўнікі супраць сіл цемры

Пляткарка Розмары мае свой адваротны бок, а клерк Дэйл пужае адным сваім выглядам. Кадр з серыяла

Каманда Лофціса ў мэрыі выглядае так, нібыта яе сабралі для здымак тыповага сіткама. Тут працуе клерк Дэйл, які палохае адным толькі сваім дзівакаватым выглядам, і дзевяностагадовая ветэранка экрана Кэй Калан, якая не іграе, а літаральна пражывае ролю мілай бабулі-сакратаркі Рут. Персанажы гэтыя зусім не кардонныя статысты. Так, любоў да пляткарства і цынізм Розмары, увасобленай Дэйл Дзікі, аказваюцца адваротным бокам яе сапраўдных здольнасцяў. У крытычны момант, не адрываючыся ад цыгарэты, яна ператвараецца ў Курыльшчыка з «Сакрэтных матэрыялаў», раскрываючы з дапамогай праектара перад мэрам галоўную таямніцу вострава.

У серыяле мноства адсылак да папулярных архетыпаў з амерыканскіх фільмаў жахаў. Кадр з серыяла

І ўсёй гэтай карыкатурнай бюракратыі маленькага гарадка даводзіцца разбірацца са смяротна небяспечнымі таямніцамі ўласнага вострава. Сам востраў, з якога немагчыма ўцячы, выконвае ролю класічнага «гатычнага дома».

Стваральнікі ператварылі серыял у сапраўдную анталогію амерыканскай масавай культуры: тут і забойцы ў масках у духу «Хэлоўіна», і страшныя клоўны ў падполлі, і праклятыя гатэльныя нумары як у «1408», і старажытныя дамовы з д'яблам, і фолк-хорар пра першых пасяленцаў-пурытан.

Любая, самая абсурдная байка ва «Удовінай бухце» можа аказацца чыстай праўдай. Кадр з серыяла

Усе гэтыя знаёмыя архетыпы шчыльна пераплеценыя з абсурдам штодзённасці нашага часу. Камедыя тут не ў высмейванне монстраў, а ў жыццёвай рэакцыі людзей на паранармальшчыну вакол іх. 

Кожны герой сутыкаецца на востраве з уласнымі жахамі, дастаўленымі як пад заказ. Для мэра Тома Лофціса барацьба з праклёнам вострава — гэта адлюстраванне ягонай панічнай боязі страціць кантроль над жыццём сына-падлетка. Для рыбака Уайка — груз мінулых памылак і незваротных страт, а для памочніцы мэра Патрыцыі — адзінота і прага сацыяльнага прызнання.

Зло чэрпае сілы ў чалавечых слабасцях.

Кніга пра асабовы рост аказваецца чорным грымуарам. Не здзіўляйцеся, калі і ваша разумная кніжка не спрацуе — магчыма, у яе на вас іншыя планы. Кадр з серыяла

Патрыцыя, напэўна, самы яркі персанаж серыяла. Менавіта яе спроба арганізаваць ідэальную вечарыну з дапамогай знойдзенага чорнага грымуара пераводзіць гісторыю з лёгкай містыкі ў насычаны хорар. Патрыцыя ўсё жыццё насіла кляймо хлуслівай няўдачніцы — ніхто не верыў яе падлеткавым расказам пра тое, як яна выжыла пасля сустрэчы з маньякам Бугімэнам.

Патрыцыя пасля глыбокай псіхалагічнай траўмы і многіх гадоў кпін нарэшце бярэ жыццё ў свае руку. Кадр з серыяла

Калі Патрыцыя зноў сутыкаецца з няўмольным злом, яна спачатку паводзіць сябе як звычайная ахвяра. Але сустрэўшыся твар да твару з пагрозай, яна бярэ сітуацыю ў свае рукі. 

З Патрыцыяй звязаныя самыя жудасныя і яркія эпізоды ўсяго серыяла. Кадр з серыяла

Кожны з нас хацеў бы быць Патрыцыяй, няхай і ў змаганні з куды меншымі і менш рэальнымі страхамі. 

Дылема ваганеткі

Серыял набірае рытм з кожным эпізодам. Да апошняй серыі напружанне дасягае таго пункту, калі пачынае здавацца, што чорная камедыя непазбежна сарвецца ў сапраўдны, чысты хорар, заваліўшы гледача трупамі. Аднак канчатковага падзення ў безнадзейны змрок так і не адбываецца. Стваральнікі віртуозна ўтрымліваюць першапачатковы баланс.

Мэр Лофціс, яго памочніцы Патрыцыя і рыбак Уайк спрабуюць разам супрацьстаяць злу. Зрэшты, звычайна яно майцнейшае за іх. Кадр з серыяла

Бліжэй да развязкі першага сезона высвятляецца жудасная першапрычына ўсіх бед.

А калі на востраў насоўваецца смяротны шторм, мэр сутыкаецца з класічнай праблемай ваганеткі: ахвяраваць кімсьці дзеля дабрабыту вострава ці не браць грэх на душу. 

Якія таямніцы хавае мілая бабулька Рут? Кадр з серыяла

Фінал сезона расстаўляе ўсё па сваіх месцах і адначасова абнуляе дасягненні герояў. Правінцыйная бюракратыя супраць старадаўняга зла: дык хто каго?

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС18

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Пераможцаў у вайне не будзе13

Закрываць ці не закрываць вечка ўнітаза перад змываннем?7

У Нідэрландах адбыліся масавыя перабоі ў працы чыгункі праз прадметы на пуцях5

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся58

«Трэба крычаць, што мы ёсць, мы былі і працягваем існаваць». Тэатральны крытык Настасся Панкратава — пра сваю кнігу і беларускі тэатр да і пасля 2020 года

Японскаму дзядулю дапамаглі стаць зоркай інстаграма нядружныя каты

Раскошнага іранскага самалёта, які ўзяўся лётаць з Тэгерана ў Мінск, хапіла толькі на чатыры рэйсы туды-назад4

Загінуў генерал, якому толькі паўмесяца таму далі Героя Расіі. Гэты 17‑ы забіты расійскі генерал. Украіна не страціла ніводнага 11

Нафтавікі ЗША папярэдзілі, што механізмы стрымлівання сусветнага паліўнага крызісу вычарпаныя10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС18

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць