У Беларусі пачалі здымаць нацыянальны дакументальны фільм, прысвечаны 100‑годдзю футбольнага клуба «Дынама-Мінск». Над стужкай працуюць рэжысёр Андрэй Казлоў і аператар Яніна Данілевіч, паведамляе «Беларусьфільм».

Аўтары фільма хочуць паказаць гісторыю «Дынама» не толькі як спартыўную хроніку, але і як адлюстраванне гісторыі Беларусі і лёсаў некалькіх пакаленняў.
У карціне раскажуць пра тое, як сталічны клуб стаў своеасаблівым адлюстраваннем гісторыі краіны і ператварыўся ў адзін з найбольш вядомых спартыўных брэндаў Беларусі.
Футбольны клуб «Дынама-Мінск» быў заснаваны ў 1927 годзе. У 1982 годзе мінская каманда стала чэмпіёнам СССР. На сёння «Дынама» дзевяць разоў станавілася чэмпіёнам Беларусі. Таксама ў клуба тры Кубкі Беларусі і адзін Суперкубак.
«Беларусьфільм» выбраў чатыры праекты для будучых экранізацый
«Беларусьфільм» распачаў здымкі серыяла пра міліцыю, сцэнарый якога прабіў Кубракова на слязу
На «Беларусьфільме» пачалі здымаць моладзевы дэтэктыў па творы Андрэя Федарэнкі
На «Беларусьфільме» сярод бясконцых фільмаў пра вайну нарэшце здымуць навагоднюю камедыю
Каментары