Людзі сабралі 25 тысяч на дапамогу вызваленым героям за пяць гадзін
Збор працягваецца: па тысячы на чалавека гэта мала, добра будзе, калі збярэцца больш.

«Вызваленне не адмяняе наступстваў рэпрэсій — турма працягваецца ў бессані, трывозе, разбураным здароўі, немагчымасці знайсці працу і вярнуцца да нармальнага жыцця. Людзі выходзяць на волю з падарваным здароўем, стрэсам, дэзарыентацыяй, страчанымі сувязямі і без разумення, што рабіць далей. Амаль усім трэба нанова наладжваць жыццё — аднаўляць дакументы, праходзіць лячэнне, шукаць жыллё і працу, купляць самыя неабходныя рэчы», — піша «Байсол».
Мэта збору — выплаціць мінімум па €1000 кожнаму чалавеку ў рамках праграмы падтрымкі палітзняволеных і вызваленых.
Дапамагчы праз «Байсол».
Каментары