Коўл таксама сказаў, што Беларусь і ЗША падчас чарговага раўнду перамоваў у Мінску дасягнулі значнага прагрэсу.

Беларусь і ЗША ўзгаднілі прамежкавае пагадненне. Пра гэта заявіў журналістам спецыяльны пасланнік ЗША па Беларусі Джон Коўл, піша БелТА.
«Мы ўзгаднілі прамежкавае пагадненне, дамоўленасць», — заявіў Джон Коўл.
Ён таксама сказаў, што Беларусь і ЗША падчас чарговага раўнду перамоваў у Мінску дасягнулі значнага прагрэсу.
«Вялікае задавальненне ў чарговы раз быць у гэтай краіне. Мы вельмі доўга вялі нашы перамовы. Гэтыя перамовы працягнуцца. Мы дасягнулі значнага прагрэсу, з майго пункту гледжання. І мы працягнем нашу сумесную працу», — сказаў спецыяльны пасланнік ЗША.
Цяпер чытаюць
Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну
Каментары