Экс-галоўная рэдактарка Kyky.org і экс-кіраўніца камунікацый офіса Святланы Ціханоўскай Наста Рагатко ў канцы мінулага года выдала кнігу «Насі з сабой» пра палітычныя кулуары, адносіны з былымі і сённяшнімі. Цяпер на сайце выдавецтва «Логвінаў» з'явілася абвестка пра выхад беларускай версіі гэтай кнігі.

«У вас у руках плэйліст з дванаццацi з паловай апавяданняў. Камiчных, iрваных, эмігранцкіх, шалёных, фемінных — пісаць іх стала маёй тэрапіяй, пошукам новых сэнсаў замест тых, што вычарпалі сябе», — піша ў анонсе кнігі сама Наста Рагатко.
Арыгінальнае рускамоўнае выданне знайшло свайго чытача і выйшла двума накладамі кожны па 1000 асобнікаў. Кніга выклікала публічныя дыскусіі і прынесла аўтарцы даход.
Беларускамоўнае выданне будзе каштаваць танней за рускамоўнае — усяго 8 еўра замест ранейшых 20-ці. Набыць яго можна ў тым ліку праз сайт выдаўца.
Наста Рагатко расказала, колькі зарабіла на сваёй кнізе
Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі
Тамара Эйдэльман расхваліла кнігу Насты Рагатко
«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку
Цяпер чытаюць
Беларус-вахтавік на Ямале стварае песні на беларускай мове з дапамогай ШІ. «Раней музыка была закрытым клубам. Нейрасеткі адчынілі гэтыя дзверы з нагі»
Каментары