Паліцыя падазрае падпал.

У Баварыі адбыўся буйны пажар у гістарычным будынку Кельштайнхаус, вядомым як «Арлінае гняздо», які ў нацысцкія гады выкарыстоўваўся для прадстаўнічых сустрэч Адольфа Гітлера. Агонь успыхнуў напярэдадні ўвечары, піша Bild.
Праз 12 гадзін пажарным усё яшчэ не ўдалося цалкам патушыць полымя. Па словах прадстаўніка паліцыі, будынак атрымаў настолькі сур'ёзныя пашкоджанні, што аднавіць яго, верагодна, ужо не ўдасца.
Паліцыя расследуе магчымы падпал. Па дарозе да месца здарэння праваахоўнікі заўважылі матацыкліста, які рухаўся насустрач пажарным машынам.
Мужчыну спынілі і затрымалі, цяпер яго дапытваюць. Пры гэтым следчыя пакуль не вызначылі, ці датычны ён да пажару. Асоба падазраванага і магчымыя матывы не раскрываюцца. Паводле папярэдніх звестак, пацярпелых няма, у момант узгарання ўнутры будынка нікога не было.
Кельштайнхаус размешчаны на вышыні 1834 метраў над горадам Берхтэсгадэн.
Будынак пабудавалі ў 1937—1938 гадах як прадстаўнічую рэзідэнцыю для Гітлера, хоць сам ён бываў там рэдка.
Падчас Другой сусветнай вайны збудаванне практычна не пацярпела, а з 1952 года выкарыстоўвалася як горны рэстаран і турыстычная славутасць. Зараз размешчаная там экспазіцыя распавядае пра нацысцкае мінулае будынка.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары