Улада55

Апазіцыя станоўча ацаніла візіт Сікорскага і Вэстэрвэле

«Важна тое, што міністры прыехалі і сустрэліся з апазіцыяй», — кажа, напрыклад, Някляеў.

Прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта ад апазіцыі станоўча ацэньваюць факт візіту ў Беларусь міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага і міністра замежных спраў Германіі Гіда Вэстэрвэле.

Сустрэча патэнцыяльных кандыдатаў ад дэмакратычных сіл на прэзідэнцкую пасаду з кіраўнікамі МЗС Польшчы і Германіі адбылася ўвечары 2 лістапада. У ёй удзельнічалі лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, лідар кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў, намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук, намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, палітык Алесь Міхалевіч, лідары аргкамітэтаў па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада) Мікалай Статкевіч і партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі.> Таксама на сустрэчы прысутнічаў кіраўнік руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

Як адзначыў у інтэрв’ю БелаПАН Андрэй Саннікаў, сустрэча апазіцыйных палітыкаў з еўрапейскімі міністрамі замежных спраў была

«фактычна вельмі важнай».

«Яны пацвердзілі, што Еўропа будзе глядзець на стандарты выбараў, каб яны былі празрыстымі і справядлівымі. Больш за тое, Сікорскі заявіў, што Еўропа падтрымае дэмакратычна абранага прэзідэнта Беларусі», — сказаў Саннікаў.

У такім жа ключы ацаніў вынікі сустрэчы і Уладзімір Някляеў.

«Важна тое, што міністры прыехалі і сустрэліся з апазіцыяй.

Гэта паказчык вялікай увагі да сітуацыі ў нашай краіне. Гэта значыць, што Еўропа не збіраецца пакідаць нас сам-насам са сваімі праблемамі», — сказаў Някляеў.

Паводле яго слоў, на сустрэчы з міністрамі замежных спраў Германіі і Польшчы, прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта «атрымалі запэўніванне ў тым, што ў выпадку прыходу да ўлады ў Беларусі дэмакратычнага прэзідэнта, краіна атрымае прэферэнцыі». Яны, у першую чаргу, закрануць эканамічнае жыццё краіны.

Віталь Рымашэўскі адзначыў, што і Сікорскі, і Вэстэрвэле паабяцалі сачыць за тым, каб беларускія выбары прэзідэнта адпавядалі міжнародным стандартам. Таксама было сказана, што Еўропа будзе «праводзіць цвёрдую палітыку адносна Беларусі».

«Я вельмі спадзяюся, што гэтыя абяцанні будуць выкананыя», — заявіў Рымашэўскі.

Каментары5

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл: Лукашэнка мае вялікую гісторыю адносін з Пуціным, мае магчымасць даваць яму парады18

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні66

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць