Андрэй Расінскі. Кадры

Спакушаны быць Бацькам

«Спакушальнік» Ціля Швайгера — добрасумленны сентыментальны фільм на сямейным падрадзе.

Спакушальнік (Kokowääh)

Нямеччына, 2011, 123 хв.

Рэжысёр: Ціль Швайгер

Ролі выконваюць: Ціль Швайгер, Эмма Швайгер, Джасмін Джэрат, Сэмюэл Фінцы, Нуман Акар

Жанр: Камедыйная меладрама

Адзнака: 5,5 (з 10)

**

Зацяты кавалер Генры, які з прызвычаенай лёгкасцю пазбаўляецца ад чарговай паклонніцы, знаходзіць пад дзвярыма сваёй кватэры васьмігадовую Магдалену. Дзяўчынка — ягоная дачушка. Колішняя сяброўка Генры і маці Магдалены ўкаціла ў Нью-Ёрк, а афіцыйны баька ад дзяўчыны адмовіўся, калі даведаўся, што дзіця не ягонае. Агаломшаны герой стужкі вучыцца быць адказным татам.

Карціна Ціля Швайгера — добрасумленны сентыментальны фільм на сямейным падрадзе. Сам Швайгер грае здзіўленага галоўнага героя, а ягоная дачка — няўрымслівую Магдалену. Колішнія сэксуальныя авантуры «Прыгажуна» рашуча адсунутыя ўбок. На парадку дня куды важнейшыя прыгоды: накарміць дзіця (калі ў лядоўні мыш павесілася), разабрацца са школьнымі хуліганамі, высушыць патоплены дачушкай мабільнік (беспаспяхова).

Пацешныя клопаты двух татаў-недарэкаў кранаюць з часоў Дэпард’ё і Рышара. Дзіцячыя грымасы мілыя, а высілкі Ціля Швайгера забаўляюць, хаця почасту аднастайныя. Фільм глядзіцца, як серыя падкрэсленых сцэнак, разбаўленых пекнаю музыкай. Але простыя чалавечыя эмоцыі куды каштоўней за бяздушныя кампутарныя эфекты, што пануюць на сённяшнім экране.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх5

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць