Нягледзячы на магчымасць разарвання дамовы арэнды, «Арт-Сядзіба» не адмяняе ніводнага мерапрыемства.
18 лютага — прэм’ера першага беларускамоўнага стэндап-шоу «Стэндап Кавярня». Стэйк-хаўс «Newman» (вул. Няміга, 36). Пачатак у 20.00. Уваход вольны.
19 лютага — літаратурна-музычная імпрэза «Інструментальны завулак». Арт Сядзіба. Пачатак у 18.00. Уваход вольны.
20 лютага — уручэнне Таварыствам аматараў гісторыі прэміі ім. Вацлава Ластоўскага. Арт Сядзіба. Пачатак у 18.30. Уваход вольны.
21 лютага — прэзентацыя фільму Віктара Корзуна «Амерыканка. All included» паводле кнігі Аляксандра Фядуты «Амерыканскія вершы». Арт Сядзіба. Пачатак у 17.00. Уваход вольны.
22 лютага — прэзентацыя адукацыйнай праграмы ва Украіне «Майстэрня грамадзянскай актыўнасці» яе выпускнікамі з Беларусі. Арт Сядзіба. Пачатак у 18.00. Уваход вольны.
23 лютага — прэзентацыя кнігі Кацярыны Оаро «Сарочае радыё». Арт Сядзіба. Пачатак у 17.00. Уваход вольны.
Каментары