Меркаванні153153

Прафесар БДУ: У Беларусі вырасла цэлае пакаленне русафобаў

 Іван Чарота, фота svaboda.org.

Доктар філалагічных навук, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Іван Чарота выступіў з артыкулам «Рэальнае супраць ідэальнага» на старонках расійскага шавіністычнага часопіса «Наш современнік».

У публікацыі вядомы славіст перажывае за перспектывы саюза Беларусі і Расіі. І б’е ў званы: у Беларусі вырасла «цэлае пакаленне русафобаў», якое арыентавана ў Еўропу.

«…значная частка насельніцтва Беларусі, асабліва моладзь, інтэграцыю агульнаеўрапейскую лічыць не менш прывабнай, а пры гэтым больш выгаднай, чым інтэграцыя беларуска-расійская… Да таго ж у РБ відавочнымі становяцца вынікі дэрусіфікацыі — найважнейшага сродку дэзынтэграцыі ў адносінах да РФ».

Па словах прафесара, калі раней «антырускія ўстаноўкі» фармуліраваліся нешматлікімі дзеячамі БНФ, то цяпер «знайшлі дастаткова шырокі водгук у коле нацыянальнай творчай інтэлігенцыі».

«І цяпер антырускія настроі масавай свядомасцю ўспрымаюцца ўжо не як чужыя «інтарэсам беларускага народа», а наадварот, якія адпавядаюць патрыятычным задачам «працягваць адраджэнне», «умацоўваць самабытнасць», «адстойваць суверэнітэт», сцвярджаць прынцыпы «мультыкультурнасці» і «плюралізму» ў супрацьвагу «расійскаму дэспатызму»…»

Чарота піша пра тое, што месца «народаў-братоў» можа быць занята «партнёрамі» — «цывілізаванымі» народамі высокаразвітых краін, якія ўказваюць нам на выключна заходнія арыенціры.

На сёння «пад уздзеяннем антырускіх канцэпцый ужо вырасла і выхавалася цэлае пакаленне грамадзян «суверэннай і незалежнай» Беларусі, для якіх у адносінах да іх краіны, да іх суграмадзян не маюць асаблівага значэння, а то і проста непрымальнымі з’яўляюцца паняцці «агульнарускія карані», «агульнаруская этна-духоўная прастора», (бела)рускі народ як «галіна рускай супольнасці», «складнік рускай цывілізацыі», «сегмент/элемент рускага свету», не гаворачы ўжо пра захаванае ў гістарыяграфіі азначэнне «Заходняя Русь»…»

Чарота супрацьпастаўляе еўраінтэграцыю расійскаму вектару, а каталіцтва — праваслаўю.

«Большасць памкненняў глабалізатараў-еўрапеізатараў на нашай прасторы, як правіла, зводзіцца да дыскрэдытацыі Рускасці і Праваслаўя; гэта, можна сказаць, агульны назоўнік. У той жа час толькі сляпыя, глухія і бяздумныя могуць не заўважаць, наколькі актыўна і беспаспяхова ідзе ў нас паланізацыя разам з каталізацыяй дзеля дабратворнай нібы еўрапеізацыі, а дакладней — глабалізацыі ў амерыканскай расфасоўцы».

Прафесар абураецца тым, што «сіламі публіцыстаў, ідэолагаў-прапагандыстаў, нядобрасумленных гісторыкаў у нас пудзілам зроблена «русіфікацыя» 1860-х гадоў і нацыянальная палітыка савецкага перыяду». Але мала гаворыцца пра паланізацыю.

«Цяпер ужо русафобія трывала ўкаранілася ў свядомасці практычна ўсіх беларусаў маладзейшых за 30 гадоў, — рэзюмуе аўтар. — Іх, можна сказаць, пераканалі, што быць беларусам азначае паслядоўна і катэгарычна дэманстраваць сваю асаблівасць і адасобленасць ад рускага народа, рускай гісторыі і культуры, недатычнасць да яе традыцый і духоўных каштоўнасцяў, вылучаць і абсалютызаваць адрозненні ў асноўных этнакультурных прыкметах, асаблівасцях нацыянальнага характару і г.д.»

А «нарожны камень нацыянальнай сутнасці беларуса — рускасць», перакананы выкладчык БДУ.

63-гадовы Іван Чарота — доктар філалагічных навук, прафесар, родам з Палесся. Ён спецыяліст па балканскіх мовах і праваслаўны актывіст.

Каментары153

Цяпер чытаюць

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці3

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя імёны зніклых у гарах Кыргызстана альпіністаў. Двое з іх беларусы3

У Варшаве прайшоў традыцыйны Жаночы сняданак са Святланай Ціханоўскай ФОТЫ29

Супрацоўнікі міліцыі, якія трапілі ў ДТЗ у Кобрыне, шпіталізаваныя4

Сын Джо Байдэна расказаў пра пагаршэнне стану бацькі, які хварэе на рак1

Больш за 100 тысяч фактаў пераследу: «Вясна» апублікавала сумную статыстыку шасці гадоў рэпрэсій11

Святлана Шаціліна больш не ўзначальвае Місію дэмакратычных сіл Беларусі ва Украіне9

У гарах Кыргызстана знайшлі пусты намёт зніклых альпіністаў, сярод якіх двое беларусаў1

Не толькі малітвы. Ксёндз Юрый Санько — пра TikTok, храп на імшы і гульні ў вольны час

Настасся Касцюгова зламала нагу — ехала на самакаце па Варшаве, калі насустрач вылецела аўто34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці3

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць