Супрацоўнікі маскоўскай пракуратуры прыйшлі з праверкай у рэдакцыю тэлеканала «Дождь». Пра гэта паведаміла ў сваім твітары генеральны дырэктар «Дождя» Наталля Сіндзеева.
У апублікаваных Сіндзеевай дакументах гаворыцца, што праверка заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму і тэрарызму, працоўнага заканадаўства, а таксама заканадаўства аб ліцэнзаванні ў дзейнасці тэлеканала, праводзіцца Астанкінскай міжраённай пракуратурай Расіі.
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары