Музыка33

Папулярнага спевака Луі Томлінсана затрымалі ў Лос-Анджэлесе за бойку з папарацы

Спявак найпапулярнейшага брытанска-ірландскага бой-бэнда One Direction Луі Томлінсан быў затрыманы і адпушчаны пад заклад у Лос-Анджэлесе, пасля таго як пабіўся з папарацы, перадае Бі-бі-сі.

Луі Томлінсан і яго сяброўка, мадэль Элеанор Колдер. Фота: GETTY

25-гадовы спявак прыляцеў у Лос-Анджэлес са сваёй сяброўкай, мадэллю Элеанор Колдэр з Лас-Вегаса, дзе пара адпачывала. Па словах адваката, «папарацы справакавалі сутычку з Луі». «Такое здараецца не ўпершыню. Пакуль працягвалася сутычка з папарацы, тры чалавекі напалі на яго дзяўчыну, і ён прыйшоў ёй на падмогу», — кажа адвакат.

З мясцовага паліцэйскага ўчастка поп-выканаўцы адпусцілі пад заклад у 20 тыс. Даляраў. Пасяджэнне суда з нагоды інцыдэнту прызначана на 29 сакавіка.

Поп-квінтэт One Direction паўстаў у 2010 годзе на пляцоўцы тэлевізійнага музычнага шоў талентаў X Factor. З тых часоў бой-бэнд выпусціў пяць студыйных альбомаў, адразу дабіўшыся велізарнай папулярнасці ў свеце.

У 2015 годзе ўдзельнікаў засталося чацвёра. У 2016 годзе тыя чацвёра, што засталіся, абвясцілі пра паўзу ў дзейнасці One Direction. Кожны з вакалістаў заняўся ўласнымі праектамі.

У снежні Луі Томлінсан выпусціў першы сольны сінгл. Песня дабралася да другога месца брытанскага чарта. Цяпер ён працуе над дэбютным сольным альбомам.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць