Меркаванні2222

Зноў пра старыя граблі

23 ліпеня Лукашэнка падпісаў закон «Аб правілах беларускай артаграфіі і пунктуацыі». Праз правапіс няможна губляць тыя нешматлікія легальныя выдавецтвы, якія друкуюць беларускамоўную прадукцыю. У любым выпадку, кнігі, газэты ці сайты мы чытаем празь іх зьмест, а ня форму. Піша Зьміцер Панкавец.

23 ліпеня Лукашэнка падпісаў закон «Аб правілах беларускай артаграфіі і пунктуацыі». 24 чэрвеня ён быў прыняты ў другім чытаньні палатай прадстаўнікоў. Зьмены, што прынясе гэты закон, мінімальныя — апроч прэзыдэнта зь вялікай літары ды пашырэньня аканьня ў словах іншамоўнага паходжаньня і ўзгадаць няма чаго.

Вось толькі фішка ў тым, што ад 1 верасьня 2010 году пісаць на новых правілах абавяжуць усіх. Вольніца для карыстальнікаў «тарашкевіцы» скончылася. Цяпер за памякчэньне зычных на пісьме выдаўцоў друкаванай прадукцыі будуць караць. Канечне, абсурд поўны.

Але ў нас часта так. Ці не абсурдна тое, што закон аб мове прымалі тыя людзі, якія ёй не карыстаюцца ў штодзённым жыцьці? Ці не абсурдна, што вядучыя мовазнаўцы краіны не былі датычныя да прыняцьця гэтага дакумэнту?

Тым ня менш, закон спарадзіў рэакцыю. Ужо летась загучала пытаньне: а ці варта так трымацца за «тарашкевіцу»? Допісы ў блогах, артыкулы ў газэтах на тэму правапісу выклікалі жывую дыскусію. Прыхільнікі «тарашкевіцы» адразу пачыналі абвінавачваць сваіх апанэнтаў у «здрадзе». Ну а прыхільнікі «наркамаўкі» таксама не заставіліся ўбаку, кажучы на сваіх апанэнтаў, што тыя «страшна далёкія ад народу». Беларусы сварыліся зь беларусамі. А за што? Мова нас павінна аб’ядноўваць, а выходзіць зусім наадварот.

У інтэрнэце носьбіты мовы выкарыстоўваюць абодва правапісы. Каб пераканацца ў гэтым, варта толькі зьвярнуцца да паслугаў пошукавіка google. Мы маем у выніку: 390 тысяч спасылак на запыт «ёсьць» і 396 тысяч на «ёсць», 396 тысяч на слова «сёньня» і 415 тысяч на «сёння». Поўны парытэт.

На афіцыйны правапіс у сваіх улётках перайшлі Дэмакратычныя сілы. Афіцыйны правапіс выкарыстоўвае і каталіцкая царква, яшчэ адзін аплот Беларушчыны. Гэта рэаліі.

Таму ня бачу драмы ад пераводу на афіцыйны правапіс тых газэтаў і сайтаў, якія выдаваліся на “тарашкевіцы”. Урэшце, «тарашкевіца» — гэта ўсяго толькі правапіс. Вымаўленьне ня мае да правапісаў ніякага дачыненьня. Мяккае «с» у слове «сьнег» вымаўляецца заўсёды незалежна ад правапісных традыцый.

Ужо не кажу пра блытаніну, якая непазьбежна ўзьнікае пры суіснаваньні двух варыянтаў беларускай мовы. Вучыўся я ў школе афіцыйнаму правапісу, і для мяне ён такі ж беларускі, які і кожны іншы.

На здаровы глузд, пераход на адзіны правапіс павінен спрыяць кансалідацыі беларусаў. Не драбіць іх яшчэ болей з надуманых прычын. Шкада толькі, што пераход гэты адбываецца ў такіх дзікіх умовах. Але як тое будзе — пабачым.

Лічу, што праз правапіс няможна губляць тыя нешматлікія легальныя выдавецтвы, якія друкуюць беларускамоўную прадукцыю. У любым выпадку, кнігі, газэты ці сайты мы чытаем празь іх зьмест, а ня форму.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду беларус, якога ў свой час прысудзілі да пажыццёвага зняволення. Гэта першы вядомы такі выпадак10

Выйшаў на свабоду беларус, якога ў свой час прысудзілі да пажыццёвага зняволення. Гэта першы вядомы такі выпадак

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія сілавікі вывезлі затрыманага расійскага коміка ў лес і катавалі электрашокерам25

Зяленскі перапыніў брыфінг, бо яму ў прамым эфіры пазваніў Макрон3

«Не спрацавала ні адна з сістэм бяспекі». Уладальнік Belgee, які днямі перавярнуўся ў Мінску, вырашыў судзіцца з вытворцам19

Расійскі паэт і драматург памёр пасля таго, як яго адхілілі ад правядзення цырымоніі адкрыцця фестывалю анімацыі

Пазняк навучыў твітарскіх новаму слову — «лапідарны». Як гэта здарылася?69

Жыхары прымежнай польскай вёскі выступілі супраць вышкі для назірання за Беларуссю5

Зяленскі заявіў, што Украіна атрымала новую партыю знішчальнікаў F-16

Інаўгурацыю Лукашэнкі паставілі на Дзень Волі52

Будаўніка, які доўгі час жыў у Расіі, асудзілі ў Віцебску за палітыку. А цяпер абвясцілі «тэрарыстам»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду беларус, якога ў свой час прысудзілі да пажыццёвага зняволення. Гэта першы вядомы такі выпадак10

Выйшаў на свабоду беларус, якога ў свой час прысудзілі да пажыццёвага зняволення. Гэта першы вядомы такі выпадак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць