Нерухомасць

Як змяніліся цэны на новабудоўлі ў Беларусі восенню-2018 і чаго чакаць пры канцы года

Нягледзячы на тое, што курс беларускага рубля восенню трымаўся прыкладна на адным узроўні, нерухомасць у Мінску крыху падаражэла.

Цэны: восеньскі рост у сталіцы і спад у прыгарадзе

Па дадзеных статыстыкі Flatfy.by, сярэдняя цана на квадратны метр у новабудоўлях Мінска па выніках лістапада 2018 склала крыху больш за $1 240. Гэта на $41,4 больш, чым было месяцам раней. У параўнанні з летам яна таксама вырасла (у канцы жніўня сярэдняя цана складала $1 208,9 за квадрат). 

Тым часам сярэдні кошт квадратнага метра ў Мінскім раёне наадварот падае. У лістападзе ён склаў $793,3 за квадрат, што на $24,6 менш, чым у кастрычніку, і на цэлыя $74,8 менш, чым пры канцы лета.

Самы папулярны комплекс сярод новабудоўляў прыгарада — Новая Баравая. Колькасць запытаў інвестараў б'е ўсе рэкорды.

Фота з вышыні: Новая Баравая. 

Змены па тэрмінах завяршэння будаўніцтва ў Мінску

  • Здадзеныя — 1 297,1 $/м2;
  • Здача ў 2018 годзе — 1 194,9 $/м2;
  • Здача ў 2019 годзе — 1 130,8 $/м2;
  • Здача ў 2020 годзе — 1 063,4 $/м2.

У інфаграфіцы:

Змены па класах жылля

Сярэдняя цанавая палітыка па класе жылля ў Мінску ў кастрычніку размяркоўваецца наступным чынам:

  • Эканом-клас — 1 074.4 $/м2;
  • Камфорт-клас — 1 248.4 $/м2;
  • Бізнэс-клас — 1 571.3 $/м2;
  • Эліт-клас — 1 646.3 $/м2. 

У параўнанні:

Як правільна выбраць і купіць кватэру ў новабудоўлі

Flatfy разам з юрыстам зрабілі кароткую і вельмі зразумелую інструкцыю пра тое, як купіць кватэру ў новабудоўлі.

Усё выкладзена ў структураванай і даступнай форме: што трэба ведаць аб куплі кватэры, з чаго пачаць выбар жылля і на што асабліва звярнуць увагу, як бяспечна ўкласці інвестыцыі і калі падключаць юрыстаў, а таксама якія патрэбны дакументы пры куплі — словам, усё неабходнае для важнага набыцця.

Што чакаць на рынку новай нерухомасці ў снежні

Снежань традыцыйна лічыцца месяцам навагодніх урачыстасцяў. Часцяком менавіта ў снежні можна чакаць больш за ўсё «смачных» і выгадных прапаноў ад забудоўшчыкаў на куплю нерухомасці. Таму менавіта цяпер трэба ўважліва сачыць за ўсім, што адбываецца з цэнамі і шукаць зніжкі і пераднавагоднія акцыі на куплю кватэры.

Звярніце ўвагу, што «сярэдняя цана» квадратнага метра жылля зусім не азначае, што такой яна будзе ва ўпадабаным вамі жылым комплексе. Яна можа быць як вышэйшай, так і ніжэйшай. Квадратны метр у ёй можа як таннець, так і даражэць — гэта нармальна. У статыстычным аналізе мы бачым карцінку ў цэлым па розных ЖК і новабудоўлях.

Flatfy — гэта анлайн-сэрвіс пошуку жылля ў новабудоўлях і на другасным рынку. Сэрвіс працуе ў Беларусі з 2014 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Цінта Брас8

У Падмаскоўі беларус з чатырма расіянамі пад выглядам рамонтнікаў скраў медны кабель «Растэлекама»5

На таргі за даўгі заснавальніка «Новага зроку» выставілі дамы, якімі афіцыйна валодаюць іншыя людзі1

Пакуль беларуска чакала студэнцкі ДНЖ у Польшчы, паспела скончыць універсітэт. Чыноўнікі пайшлі насустрач1

Анафілактычны шок малаверагодны. Што кажа клініка пра смерць 30‑гадовай Валерыі, якая памерла падчас выдалення зуба6

На Кацярыну Андрэеву завялі новую крымінальную справу3

«Казахстан — руская краіна». У Казахстане за гэтыя словы мужчыну далі 20 сутак15

Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance2

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць