Грамадства2323

Міністр: На сёння ў Віцебску каля тысячы пацыентаў з пнеўманіяй

У горадзе Віцебску на сёння дыягнаставана каля 1000 пнеўманій.

Пра гэта ў адказ на пытанне «Нашай Нівы» паведаміў міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік на прэс-канферэнцыі з місіяй СААЗ 11 красавіка.

Ён не змог назваць агульную лічбу хворых на пнеўманію ў Віцебскай вобласці ў цэлым і ў Докшыцкім раёне, але паабяцаў даць такую інфармацыю ў выпадку пісьмовага запыту пра яе.

Зыходзячы са статыстыкі пнеўманій можна спраецыраваць, хоць і вельмі прыблізна, ступень распаўсюджання «недавыяўленай» каранавіруснай інфекцыі. З даследаванняў эпідэміёлагаў вядома, што пнеўманія развіваецца прыкладна ў 13—20% пацыентаў, інфікаваных каранавірусам.

Летась пнеўманій на піку было каля 600, адзначыў міністр.

Мы можам дадаць, што, у сувязі з тым, што зіма і сакавік былі цёплыя, а колькасць выпадкаў грыпу і ВРВІ сёлета была нязначнай, наўрад ці лічба «звычайных» пнеўманій цяпер можа быць пікавай.

Вось відэа прэс-канферэнцыі:

У Беларусі лабараторна пацверджанае заражэнне каранавірусам 301 медработніка, таксама паведаміў на прэс-канферэнцыі міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік. Ён выглядаў вельмі стомленым, але адказваў на пытанні журналістаў амаль дзве гадзіны.

Большасць пытанняў былі адрасаваныя беларускаму міністру, а не прадстаўнікам місіі СААЗ, якія адказвалі на пытанні ўхіліста. Пры ўсёй дыпламатычнасці апошнія ўсё ж ясна далі зразумець, што рэкамендуюць Беларусі ўзмацніць захады па «раз'яднанні» людзей і забараніць усялякія масавыя мерапрыемствы.

Каментары23

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць