Свет

«Захад адчуў, што Пуцін не ўсёмагутны». З ім больш не хочуць гаварыць, яго хочуць даціснуць

Пасля прыезду прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Борыса Джонсана ў Кіеў магчымая сустрэча прэзідэнтаў Украіны Уладзіміра Зяленскага і Расіі Уладзіміра Пуціна стала менш верагоднай, сцвярджае «Украінская праўда» на падставе інфармацыі сваіх крыніц.

Борыс Джонсан і Уладзімір Зяленскі ў Кіеве. 9 красавіка 2022 года

Украінскі бок нібыта быў ужо фактычна гатовы да сустрэчы з Пуціным. Але адбыліся дзве падзеі, пасля якіх член украінскай дэлегацыі Міхаіл Падаляк мусіў адкрыта прызнаць, што сустрэча прэзідэнтаў ужо «не да часу».

Першая — гэта выкрыццё зверстваў, учыненых расійскімі войскамі на часова захопленых украінскіх тэрыторыях. А другой перашкодай для дамоўленасцяў з расіянамі нібыта стаў прылёт у Кіеў 9 красавіка Борыса Джонсана.

Па даных крыніц «УП», набліжаных да Зяленскага, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі, які амаль без папярэджання з'явіўся ў сталіцы Украіны, прывёз у Кіеў два простыя мэсэджы.

Першы, што Пуцін ваенны злачынца, яго трэба даціскаць, а не дамаўляцца з ім. І другі: калі Украіна гатовая з ім падпісваць нейкія пагадненні аб гарантыях, то яны — не.

Такая пазіцыя Джонсана паказала: «калектыўны Захад», які яшчэ ў лютым прапаноўваў Зяленскаму здацца і бегчы, цяпер адчуў, што Пуцін на самай справе зусім не такі ўсёмагутны, якім яго сабе ўяўлялі, і што менавіта цяпер з'явіўся шанец «яго даціснуць».

Праз тры дні пасля таго, як Джонсан з'ехаў назад у Вялікабрытанію, Пуцін выйшаў да публікі і заявіў, што перамовы з Украінай «зайшлі ў тупік».

А яшчэ праз тры дні ў Кіеў зноў прыехаў Раман Абрамовіч, і прэзідэнт Зяленскі афіцыйна заявіў, што пагадненняў па бяспецы з Расіяй можа быць два: адно будзе тычыцца ўласна суіснавання Украіны з Расіяй, другое — выключна гарантыі бяспекі, таму што не ўсе «бачаць сябе за адным сталом з РФ».

Пасля гэта, па словах крыніц «Украінскай праўды», двухбаковы перамоўны працэс і стаў на паўзу.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі6

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

Пачобут паразважаў пра будучыню ў рэгіёне: Калі геаграфічна Беларусь з’яўляецца часткай Еўропы, то палітычна — гэта частка Азіі151

Расіяне здымалі ў Мінску серыял пра хакей — выдалі сталіцу Беларусі за Валгаград і Самару5

Стала вядома, адкуль паступіў загад абмежаваць Starshield для Украіны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць