Грамадства

Пра што гаварылі Арастовіч з Ціханоўскай

На канале «Фейгін Live» адбылася гутарка з лідаркай беларускай апазіцыі Святланай Ціханоўскай. Але потым да размовы нечакана далучыўся дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч. Вядоўца Марк Фейгін падкрэсліў, што Арастовіч мае беларускія карані, і таму каму як не Арастовічу разважаць пра будучыню Беларусі і Украіны.

Арастовіч выказаў свае тэзы, што беларуская армія не ўступіла ў вайну з Украінай, таму што праявіла грамадзянскую мужнасць. Паводле дарадцы, ціск з боку Крамля на Лукашэнку быў і застаецца вялікім, але беларускія вайскоўцы — «ад радавога да вышэйшага афіцэрскага складу» — далі зразумець, што больш за 60% з іх катэгарычна супраць удзелу ў кампаніі.

«Гэтыя людзі ўсур’ёз рызыкавалі, бо вайскоўцу лягчэй выканаць загад, чым адмовіць кіраўніцтву ў капрызе паваяваць недзе».

Арастовіч лічыць, што беларускія вайскоўцы разумеюць, што беларуская арміі створаная, каб абараняць народ Беларусі, а не каб нападаць на суседзяў».

Ва Украіне ж былі гарачыя галовы, якія прапаноўвалі ўдарыць па тэрыторыі Беларусі. Але Арастовіч перакананы, што паміж нашымі народамі не павінна быць ніводнай смерці ці падзення ўкраінскіх снарадаў на беларускую зямлю.

Пуцінскі рэжым трымае народ Беларусі ў закладніках, і было б глупствам, кажа Арастовіч, страляць па закладніках.

Абмеркавалі Ціханоўская і Арастовіч магчымы кантакт з прэзідэнтам Украіны Зяленскім, які так і не сустрэўся з лідаркай беларускай апазіцыі.

Ціханоўская сказала, што яна заўжды за дыялог, падкрэсліла, што разумее асцярожнасць Зяленскага. Паводле яе, сама сустрэча — гэта не такое прынцыповае пытанне, але наладжваць кантакты варта ўжо цяпер.

Арастовіч сказаў, што сітуацыя ў трохкутніку Беларусь-Украіна-Расія моцна заблытаная, і тут важна не нашкодзіць найперш Беларусі. «Мы не ведаем, што зробіць Лукашэнка, калі такі кантакт публічна адбудзецца, ці не кінецца Лукашэнка ў абдымкі да Пуціна». Арастовіч нагадаў, што Украіна не прызнала права за Лукашэнкам прадстаўляць беларускі народ, але той фактычна кіруе краінай, Узброенымі сіламі, сілавой машынай, дзяржаўнай машынай і г.д.

«Тут галоўны прынцып — не нашкодзіць, мы не можам рызыкаваць беларускай незалежнасцю, якая ўсё яшчэ знаходзіцца пад пуцінскім ціскам, рызыкаваць будучыняй Беларусі», — сказаў Арастовіч.

Паводле яго, Украіна ўдзячная грамадзянам Беларусі за мужнасць, выбітную ролю падчас аперацыі па абароне Кіева, перадачу інфармацыі з тэрыторыі краіны, за рэйкавую вайну. Арастовіч падкрэсліў, што перакананы, беларусы яшчэ неаднойчы пакажуць сваю мужнасць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Кыргызстан4

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

Яраслаў Пісарэнка: Аднойчы прачнуўся, паглядзеў на сябе ў люстэрка і зразумеў, што так жыць больш нельга2

Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты4

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца17

У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць