Грамадства33

На «Куфры» ўкраінскую соль прадаюць ажно па 50 рублёў за 1,5 кілаграма — як з попытам?

«Наша Ніва» звярнула ўвагу, што на фоне цукровага ажыятажу ў сеціве з’явілася шмат прыватных абвестак і пра продаж солі — за вядомую павараную каменную соль украінскай вытворчасці просяць ад 40 да 50 рублёў за 1,5 кілаграма. Прадаўцы абгрунтоўваюць гэта тым, што «гэта найлепшая соль для саленняў».

Карэспандэнт «Нашай Нівы» як фізічная асоба спытаў у прадаўцоў, ці ёсць на тавар з такімі коштамі попыт і ці магчымы торг.

 Вось усяго некалькі аб'яў на «Куфры»

Прадаўцы абгрунтоўваюць такую цану на тавар тым, што ён стаў дэфіцытным: «у крамах яго няма». Але кажуць, што гандаль дарэчны. Праўда, калі мы прапанавалі ў размове 10 рублёў за пачак, нам адмовілі ва ўгодзе.

«Гэта проста дэфіцыт, у нас гэтай солі няма. А па 1,5 кілаграма тым больш», — патлумачыў прадавец.

Яшчэ адзін з прадаўцоў пагадзіўся прадаць апошні пачак за 10 рублёў, «не менш», але толькі таму, што ён застаўся адзін.

«Астатняе хутка разабралі, было 12 пачкаў», — распавёў мужчына, які апублікаваў аб'яву суткі таму.

Аўтар яшчэ адной аб'явы падзяліўся, што выклаў прапанову ў сеціва ў тры гадзіны ночы, а ўжо на 11 гадзін дня ў яго засталося 9 пачкаў з 15 — дэфіцытную соль разбіраюць па заяўленай цане — 50 рублёў за 1,5 кг.

Варта адзначыць, што кілаграм беларускай солі ад «Мазырсоль» пры гэтым каштуе ад 50 да 70 капеек. Салігорскую каменную соль першага памолу ў «Е-дастаўцы» можна набыць увогуле за 29 капеек.

Скрыншот: сайт e-dostavka.by

Праўда, у каментарах людзі скардзяцца: «Нармальная соль, але ў адсутнасць украінскай», «Памол драбнейшы, чым ва ўкраінскай солі, да якой мы прывыклі», «Украінская соль з Арцёмаўскага завода была лепшай».

Чытайце таксама:

«Рэзкіх скачкоў быць не можа». МАРГ абверг чуткі пра павышэнне цэн на цукар

«Сітуацыя не вельмі стабільная». Міністэрства гандлю растлумачыла, чаму засакрэцілі план па павышэнні цэн 

За паўгода ВУП Беларусі зменшыўся на 4,2%

Каментары3

  • Арцёмаўскі завод
    19.07.2022
    а я ўчора набыла памол №2 - за 1,5 рублі. і гэта наша соль - мазырская. месцы ведаць трэба) у звычайных магазінах такой няма
  • Заапарк
    19.07.2022
    Добрыя iдыёты, не дзiуна што у 1994 яны гэтага выбралi, а у 2020 ту.
  • Бабахмут соль
    19.07.2022
    памол №2. дык вось аказваецца нашы робяць такую соль. не разумею, чаму ў шырокім продажы яе няма?

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць