Кіно44

«Малхоланд драйв», «Задыяк», «Гарбатая гара». 50 найлепшых фільмаў XXI стагоддзя паводле версіі The Hollywood Reporter

Кінакрытыкі The Hollywood Reporter паведамілі, што складалі рэйтынг з фільмаў, якія выйшлі паміж 2000 і 2021 гадамі. У фінальны спіс трапілі карціны, за якія на працягу некалькіх этапаў адбору прагаласавалі ўсе аўтары выдання.

Крытыкі падкрэслілі, што ў рэйтынгу амаль не аказалася «чыстых» жанравых фільмаў — студыйных камедый, баевікоў, навуковай фантастыкі і хорараў, хоць некаторыя з іх (напрыклад, «Ультыматум Борна» і «Тэлевядучы») былі ў ліку прэтэндэнтаў. Па словах аўтараў THR, гэта адлюстроўвае некаторае творчае збядненне ў гэтых жанрах за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў.

Першае месца ў рэйтынгу THR заняла драма «Адзін і два», якая расказвае пра крытычны перыяд у жыцці тайванскай сям'і сярэдняга класа. На другім радку размясціўся фільм «Унутры Льюіна Дэвіса» братоў Коэн, а на трэцім — французская дакументальная стужка «Збіральнікі і збіральніца».

На чацвёртым месцы аказаўся дэтэктыў Дэвіда Фінчэра «Задыяк», у якім галоўныя ролі выканалі Джэйк Джыленхол, Марк Руфала і Роберт Даўні-малодшы. На пятай пазіцыі размясціўся псіхалагічны трылер Дэвіда Лінча «Малхоланд Драйв». Шостае месца заняў поўнаметражны анімэ-фільм рэжысёра Хаяа Міядзакі «Знесеныя прывідамі».

На сёмай пазіцыі — меладрама рэжысёра Энга Лі аб любоўнай сувязі двух каўбояў «Гарбатая гара». Восьмы радок заняла ганконгская артхаўсная меладрама «Любоўны настрой». На дзявятай пазіцыі — румынская драма «4 месяцы, 3 тыдні і 2 дні», а апошні ў дзясятцы — дэтэктыўна-сатырычны хорар Джордана Піла «Прэч».

Сярод іншага, у топ-50 патрапілі «Вал-І», паўднёвакарэйскі трылер «Паразіты», «Вечнае ззянне чыстага розуму» з Джымам Кэры і Кейт Уінслет, «Манчэстэр ля мора» з Кейсі Афлекам і драма расійскага рэжысёра Андрэя Звягінцава «Вяртанне».

1. «Адзін і два»

2. «Унутры Льюіна Дэвіса»

3. «Збіральнікі і збіральніца»

4. «Задыяк»

5. «Малхоланд Драйв»

6. «Знесеныя прывідамі»

7. «Гарбатая гара»

8. «Любоўны настрой»

9. «4 месяцы, 3 тыдні і 2 дні»

10. «Прэч»

11. «Малалецтва»

12. «Месячнае святло»

13. «Палымяны»

14. «Вал-І»

15. «Улада сабакі»

16. «Вечнае ззянне чыстага розуму»

17. «Пагавары з ёй»

18. «Крамныя зладзюжкі»

19. «Сядзь за руль маёй машыны»

20. «Далёка ад раю»

21. «Паразіты»

22. «Перад захадам сонца»

23. «35 чарак рому»

24. «Цімбукту»

25. «Кліч мяне сваім імем»

26. «І тваю маму таксама»

27. «У Берклі»

28. «Сур'ёзны чалавек»

29. «Смерць пана Лазарэску»

30. «Марыя-Антуанэта»

31. «Манчэстэр ля мора»

32. «Вяртанне»

33. «Партрэт дзяўчыны ў агні»

34. «Сацыяльная сетка»

35. «Фаварытка»

36. «Лёс закаханых»

37. «Вэндзі і Люсі»

38. «Дзіця чалавечае»

39. «Я вам не негр»

40. «Лета соўла»

41. «Лабірынт фаўна»

42. «Ніколі, рэдка, часам, заўсёды»

43. «Чалавек-Грызлі»

44. «Будучыня»

45. «Дзявочнік у Вегасе»

46. «Адрынутая»

47. «Яркая зорка»

48. «Час»

49. «Чорная пантэра»

50. «Уік-энд»

Чытайце яшчэ:

Што паглядзець. «Рычар» — крымінальны серыял, ад якога нават крытыкі ў захапленні

Лінейка фільмаў Netflix на 2023 год выглядае небагата, але цікава

Каментары4

  • Холивеирд
    07.04.2023
    Гарбатая гора наилучший фильм? Даже не смешно. Ясно кто выбирал. 
  • Холивеирд
    07.04.2023
    Axel Jutas, не советую этот набор смотреть. если только убить время. 
  • Максим Дизайнер
    08.04.2023
    Следующий кандидат - новые "Три мушкетера". Партос признался в своей гомосексуальности.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна42

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

«Казахстан — руская краіна». У Казахстане за гэтыя словы мужчыну далі 20 сутак15

Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance2

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп за гуманітарную дзейнасць1

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна42

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць