Грамадства88

«Калі адказ не падабаўся, то білі». У СІЗА-1 падчас жорсткай праверкі збівалі вязняў — праваабаронцы

Да праваабаронцаў звярнуўся былы вязень следчага ізалятара №1, што на Валадарскага. Ён стаў сведкам узмоцненай праверкі ўпраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў па Мінску і Мінскай вобласці, якая суправаджалася жорсткімі ператрусамі ў камерах і збіццём зняволеных. Гэта пацвердзіў яшчэ адзін былы вязень. Адбылося гэта на пачатку сакавіка гэтага года. Раней такая практыка ў СІЗА-1 не выкарыстоўвалася.

СІЗА на Валадарскага. Фота: spring96.org

Паводле былога вязня, 1 сакавіка ў некаторых камерах СІЗА-1 прайшлі ператрусы («шмоны») «ў пошуках забароненых рэчаў». Іх праводзілі людзі ў чорных балаклавах без апазнавальных знакаў. Паводле яшчэ аднаго былога вязня, было каля чатырох супрацоўнікаў, меркавана, АМАПа. Камандаваў гэтым усім маёр Уладзімір Рабецкі. Былы вязень распавядае, што ўвесь час ім усіх палохаюць, але асабіста яго пабачылі толькі падчас гэтай праверкі.

«Шмон» пачаўся з залёту ў камеру некалькіх чалавек у чорных балаклавах — толькі адтуліны для вачэй былі і больш нічога. Яны былі без апазнавальных знакаў і без званняў».

Паведамляецца, што пры гэтым зняволеных збівалі.

«Білі тых, хто аказаўся бліжэй да супрацоўнікаў. Крычалі, каб мы апусцілі голавы ўніз і не глядзелі на іх, абражалі нецэнзурнай лаянкай. Потым загадалі хутка ўзяць рэчы і бягом па адным бегчы на прадол (калідор). Калі беглі, то нам таксама адвешвалі кухталёў. На прадоле загадалі стаць тварам да сцяны, апусціць голавы ўніз і не глядзець па баках. Калі бачылі, што наскі былі прыціснуты не шчыльна да сцяны, то білі па спіне. Пакуль даглядалі вязняў, аднаго з іх білі галавой аб сцяну».

Пасля гэтага, як распавядае былы вязень, іх заводзілі ў асобны пакой, дзе праводзілі асабістыя дагляды і дагляды рэчаў.

«На ўсе пытанні трэба было адказваць: «Да, гражданин начальник». Калі адказ не падабаўся, то білі. На «шмоне» пазабіралі рэчы на склад — некаторым не было нават у чым хадзіць на прагулку».

Паводле былога вязня СІЗА-1, трымалі ўсіх тварамі да сцяны на калідоры ізалятара каля дзвюх гадзін.

«Потым па адным пад крыкі заганялі назад у камеру. Зайшлі і пытаюцца: «Есть ли жалобы на обыск?» Мы хорам адказваем: «Нет, гражданин начальник». А куды скардзіцца? Начальніку УДВП ці ў пракуратуру? Усё адно і тое — ніхто не будзе разбірацца».

Раней, як адзначае былы вязень, такіх ператрусаў са збіццём не было. Гэта яму пацвердзілі вязні, якіх ужо працяглы час утрымліваюць у СІЗА. Паводле яго, афіцыйна шукалі лязо — станкі для галення. Па загадзе Рабецкага раней у вязняў СІЗА-1 іх забралі «ў мэтах прадухілення суіцыдаў».

«Іх потым выдавалі раніцай да 8:00, каб пагаліцца, а астатні час яны віселі каля дзвярэй звонку камеры. Але праблема тут у тым, калі прасілі станкі, то маглі даць не твой, а ў СІЗА ёсць людзі з ВІЧ і гепатытам. Людзі баяцца карыстацца станкамі, бо невядома, хто імі карыстаўся».

Чытайце таксама:

«Брата 10 хвілін збівалі ў кватэры і выводзілі ў капюшоне, каб схаваць кроў». Як помсцілі «рэйкавым партызанам»

«Бывай, дарагі сабака. Ты — самае дарагое, што ў мяне было ў жыцці». Наста Лойка напісала шчымлівы ліст свайму сабаку

Каментары8

  • хведзя
    25.04.2023
    рабецки гэта ж свой ваш белАрус, ци можа нават паляк)))
  • Sery
    25.04.2023
    У Рсіі вязні устроілі пагром калі іх катавалі і аднімалі нерухомасць,цяпер усё ціха .
  • No
    25.04.2023
    Я жадаю аднаго - гэта справядлiвае жорсткае пакаранне для гэтых нелюдзей

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў36

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

У Столінскім раёне прадалі сядзібу роду Алешаў. Першасная цана ўзрасла ў 10 разоў1

Былога прэм'ера Венгрыі Орбана могуць прыстроіць на працу ў ААН2

На «Мазырсолі» пахваліліся, што амаль цалкам звялі курэнне сярод супрацоўнікаў2

Грамадзянін Беларусі адсядзеў у Расіі 12 гадоў за забойства. А калі сталі яго дэпартаваць, аказалася, што ён не грамадзянін Беларусі4

У Турцыі затануў турыстычны карабель, на якім плылі 110 пасажыраў

Дуа Ліпа і Калум Тэрнер ажэняцца на наступным тыдні. Вяселле будзе казачным

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў36

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць