Культура33

Выйшла першая аўдыякніга Святланы Алексіевіч на беларускай мове

Гістарычная прэм’ера на «Камунікаце»: Першая кніга серыі «Галасы Утопіі» Святланы Алексіевіч «У вайны не жаночы твар» ужо апублікаваная, паведамляе «Будзьма».

Святлана Алексіевіч. Фота: «Наша Ніва»

Гэта не проста дакументальныя сведчанні ўдзельнікаў вайны, пра якую, здавалася б, нам расказалі ўсё і нават больш. Вы здзівіцеся, як мала мы насамрэч ведаем пра той час і як жудасна ён нагадвае цяперашні.

Праект стаўся магчымым дзякуючы супольным намаганням Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў і інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.

Слухачы змогуць пазнаёміцца з аўтарскай рэдакцыяй «Галасоў Утопіі» ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка.

Акцёрскі склад: Алег Гарбуз, Алена Баярава, Сяргей Чуб і Крысціна Дробыш.

Аўтарская музыка Дзмітрыя Фрыгі.

Запіс — Павел Сініла.

Прадзюсар праекта — Яраслаў Іванюк.

Дзe слухаць?

На сайце інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat і на буйных стрымінгавых платформах. Абсалютна бясплатна.

Каментары3

  • mikola ramanau
    29.06.2023
    Velmi Dobra ! Budzem sluhac !
  • Алесь
    29.06.2023
    Ніхто нават не каментуе, бо беларусам яна ўжо нецікавая. Хай свае яе і чытаюць і слухаюць.
  • Loika
    01.07.2023
    Dze Vy bachyli uvogule kamentara na ukrainskih saitach?

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў2

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

Два вайсковыя самалёты сутыкнуліся на Філіпінах. Загінулі чатыры пілоты

УСУ ўдарылі па заводах «Пратон» у Арле і «Тальяцікаўчук» у Самарскай вобласці4

Што купіць на мінскай Камароўцы: таматы — па 1,5 рубля, хурма — па 4 рублі

Ізраіль пачаў маштабную ваенную аперацыю на Заходнім беразе13

Павел Белавус сустрэўся з сям’ёй пасля пяцігадовага расстання9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць