Свет66

Шэф ЦРУ: На месцы Прыгожына я б не звальняў свайго дэгустатара

Дырэктар ЦРУ Уільям Бёрнс мяркуе, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін усё яшчэ можа паквітацца з кіраўніком ПВК «Вагнер» Яўгенам Прыгожыным за арганізаванае ім паўстанне ў канцы чэрвеня.

Яўген Прыгожын. Скрыншот відэа

Пра гэта Бёрнс сказаў у чацвер на Форуме бяспекі ў Аспене, піша «Еўрапейская праўда».

Бёрнс назваў расійскага прэзідэнта Пуціна «найбуйнейшым апосталам расплаты» і сказаў, што «будзе здзіўлены, калі Прыгожын пазбегне далейшай адплаты».

«Калі б я быў Прыгожыным, я б не звальняў свайго дэгустатара», — сказаў Бёрнс, дапусціўшы, што верхавода «вагнераўцаў» могуць забіць, напрыклад, атруціўшы.

Ён таксама сказаў, што, на ягоную думку, Прыгожын цяпер знаходзіцца ў Беларусі, як было відаць на нядаўнім відэа.

«Ён крыху змяніў маршрут… Мне здаецца, нядаўна ён быў у Мінску. Я не ўпэўнены, што ў яго ёсць планы на пенсію ў прыгарадзе Мінска, але ён таксама прабавіў нейкі час у Расіі», — сказаў Бёрнс.

Каментары6

  • Дэгустатар
    21.07.2023
    Якія карысныя парады. Чаго яны так за яго хвалююцца?
  • Іпса
    21.07.2023
    Дэгустатар, імпса, на якую павёўся “дэгустатар”
  • Абуёбу
    21.07.2023
    О сколькі нам апе...аў гатовіць прасьвяшчэньня дух. І вопыт беларуса, ашыбак цяжкіх, і вера - прасьвятленьня пераможа жах )

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца1515

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Усе навіны →
Усе навіны

Незвычайны для Беларусі гульнявы кубік знайшлі археолагі ў Мёрскім раёне1

Трамп хоча назваць сваім іменем авіяносец15

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м31

На адной з вуліц Пінска з'явілася шафа для бясплатнага абмену кнігамі ФОТАФАКТ3

У Белавежскай пушчы знайшлі мох, які больш за 100 гадоў лічылі зніклым2

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін2

Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў

Адважны кот кінуў смелы выклік лісе — выпадак у Гродне4

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда49

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ15

ГрамадстваАбнаўляецца15

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць