Грамадства2525

Прарасійскі кандыдат, які не сабраў патрэбныя подпісы, апублікаваў крык душы: «Гэта што, бл*дзь, выбары?»

Актывіст Уладзімір Рыжанкоў, які ўваходзіць у «Нацыянальна-вызваленчы рух» і выступае за ўступленне Беларусі ў склад Расіі, паспрабаваў зарэгістравацца кандыдатам у дэпутаты. Ён балатаваўся па Паўднёва-Заходняй акрузе №100 Мінска, але не атрымалася нічога — Рыжанкоў не змог сабраць патрэбныя 1200 подпісаў за сваё вылучэнне.

Эмацыйны зварот Рыжанкова да беларускіх уладаў з’явіўся ў тык-ток канале арганізацыі яшчэ падчас перыяду збору подпісаў.

«Аб’ектыўна трэба сказаць, што сабраць подпісы — гэта для чалавека з народа немагчымы фактар. Гэта парог, праз які пераскочыць немагчыма», — наракае ён і пералічвае праблемы, з якімі сутыкнуўся. Асноўная з іх — тое, што жыхары Мінска адмаўляліся называць яму свае пашпартныя звесткі для запісвання ў бюлетэнь.

На думку Рыжанкова, празаходнія дзеячы і прыхільнікі незалежнасці Беларусі знаходзяцца толькі ва ўладзе. Ён запэўнівае, што многія выбарцы — «простыя рускія людзі» — прыхільна ставяцца да яго пазіцыі, але катэгарычна адмаўляюцца падпісвацца.

Што яшчэ абурае Рыжанкова, дык гэта тое, што людзі ўжо механічна распісаліся за праўладных кандыдатаў у сябе на працы. «Уяўляеце, дзяржсектар ужо даўным-даўно падпісаў! Гэта ўвогуле ненармальная сітуацыя. «Спісачнікі» нічога не збіралі! Ім проста тупа далі гэтыя спісы з дзяржаўных прадпрыемстваў. Ну гэта што, бл*дзь, выбары? Гэта выбары?!»

У анкеце 44-гадовага Уладзіміра Рыжанкова пазначана, што ён даглядае інваліда 1 групы, іншай працы не мае.

Па яго акрузе ў выніку падалі дакументы чатыры чалавекі — былы намеснік міністра ўнутраных спраў Аляксандр Барсукоў (цяпер памочнік Лукашэнкі па Мінску) і яшчэ тры чалавекі ад розных партый.

Каментары25

  • Русскомирец-инородец.
    16.01.2024
    Этот "русский" слово "избирком" умудрился писать через е - "избЕрком". Но матюкнуться уже смог.
  • Харошы рускі фертылайзер
    16.01.2024
    Нават я здолеў сабраць два подпісы, аператара дрона і загадчыка крэматорыя. А гэты чмонька ад нода ніводнага, ахахаха.
  • Дмитрий
    16.01.2024
    «Нацыянальна-вызваленчы рух» за ўступленне Беларусі ў склад Расіі...  какой бред у них в головах...
    https://dck8xvlq18iei.cloudfront.net/334237

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

«Мыцца немагчыма, піць страшна». У Пінску людзі месяцамі скардзяцца на ваду3

Амерыканская актрыса з фільма жахаў «Званок» памерла ва ўзросце 35 гадоў1

Сем самых прыгожых аэрапортаў свету2

Праўнук Леаніда Брэжнева трапіў у палон ва Украіне10

Памёр трэнер французскага «Брэста» Эрык Руа. Ён 3,5 года таемна змагаўся з ракам

Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод гарыць прынамсі ў пяці месцах пасля ўдараў украінскіх беспілотнікаў11

Аўтобус з беларускімі дзецьмі, што трапіў пад удар у Бранскай вобласці, вярнуўся на радзіму13

ЗША і Іран падпісалі папярэдняе пагадненне аб міры3

Навукоўцы хочуць замарозіць Арктыку, якая растае5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць