Свет11

Кая Калас, Урсула фон дэр Ляен, Антонію Кошта. Узгодненыя кандыдатуры на ключавыя пасады ў еўраструктурах

Перамоўцы ад галоўных палітычных сілаў Еўрасаюза заключылі пагадненне аб размеркаванні найвышэйшых пасадаў у еўраструктурах пасля нядаўніх выбараў у Еўрапарламент, паведамляе Euronews.

Фота: Benis Arapovic / vecteezy.com

Паводле дамоўленасці, на сваёй пасадзе на другі тэрмін на наступныя 5 гадоў застанецца кіраўніца Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен з Германіі.

Урсула фон дэр Ляен. Фота: AP

Пасаду вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі зойме цяперашняя прэм’ер-міністарка Эстоніі Кая Калас. Яна заменіць на месцы галоўнага дыпламата ЕС Жазэпа Барэля з Іспаніі.

Кая Калас. Фота: AP Photo/Harry Nakos

А новым старшынёй Еўрапейскай рады замест бельгійца Шарля Мішэля стане былы прэмʼер-міністр Партугаліі Антонію Кошта.

Антонію Кошта. Фота: AP Photo/Alastair Grant, File

Афіцыйна кандыдатуры на гэтыя пасады павінны быць зацверджаныя на саміце ЕС, які адбудзецца 27 чэрвеня.

Урсуле фон дэр Ляен яшчэ спатрэбіцца падтрымка Еўрапарламента, новы склад якога збярэцца на ўстаноўчае пасяджэнне ў сярэдзіне ліпеня.

Каментары1

  • Acab
    26.06.2024
    Акабчык такі прыхільнік дэмакратыі, як конь – мяса. Але скажы, любы чытачэ, табе падабаецца дэмакратычнасьць прызначэньня казырных камісараў?

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць