Свет2323

Ізраіль папярэдзіў пра магчымасць поўнамаштабнай вайны з «Хезбалой»

Міністр замежных спраў Ізраіля Ісраэль Кац пасля ракетнага ўдару па Галанскіх вышынях заявіў, што ліванская групоўка «Хезбала» перайшла ўсе чырвоныя лініі і папярэдзіў пра блізкасць поўнамаштабнай вайны з ёй.

У друзскім паселішчы на Галанскіх вышынях, на якое ўпала ракета. Фота: AP Photo/Gil Eliyahu

Армія Ізраіля заявіла, што ракетны пуск па Галанскіх вышынях быў зроблены з тэрыторыі на поўдні Лівана, які кантралюе групоўка «Хезбала».

Начальнік Генеральнага штаба Арміі абароны Ізраіля ўжо правёў ацэнку сітуацыі сумесна з міністрам абароны і прадстаўнікамі камандавання Паўночнай акругі.

Паведамляецца, што хутка і прэм'ер-міністр Ізраіля правядзе нараду па ацэнцы сітуацыі, якая склалася, з усімі кіраўнікамі сістэмы бяспекі. Інцыдэнт здарыўся, калі Біньямін Нетаньяху знаходзіўся з візітам у ЗША, ён збіраецца вярнуцца на радзіму раней запланаванага тэрміну. 

ЗША выказалі «крайнюю заклапочанасць» пагрозай пачатку яшчэ адной вайны на Блізкім Усходзе.

Тым часам колькасць загінулых у друзскім паселішчы Мадждаль-Шамс вырасла да 11-ці. Яшчэ шэсць параненых знаходзяцца ў цяжкім стане. Усе пацярпелыя ва ўзросце ад 10 да 20 гадоў.

Каментары23

  • Ганьба
    27.07.2024
    Дзякуй Байдэну за мірнае неба...
  • Acab
    27.07.2024
    Нашболей рэакцыяў ў тэлеграме - пальцы дагары. Любіш, калі вайна, калі сьвістаюць кулі, любы чытачэ?! Не хадзі тады на Сьвята Крамбабулі
  • За Свабоду!
    27.07.2024
    ХАМАС і Хезбала терарысты, якіх спансуюць такія ж терарыстычныя Іран і Расія. Поспехаў і перамогі нашаму саюзніку ў вольным свеце Ізраілю

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць