Грамадства22

Рада Еўропы заклікала спрасціць візавы рэжым для беларусаў і не патрабаваць апастылі на дакументах

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы апублікавала гайд для вырашэння праблем беларусаў у выгнанні.

Фота: Wikimedia Commons

ПАРЕ апублікавала рэкамендацыі для еўрапейскіх парламентарыяў з заклікам прыняць меры па спрашчэнні жыцця беларусаў у выгнанні.

Дакумент на 107 старонак «Люксембургскія рашэнні: вынікі і пэрспектывы» апублікаваны на беларускай, англійскай і французскай мовах.

ПАРЕ вылучыла шэраг прапаноў па праблемах, якія найбольш хвалююць беларусаў, якія пакінулі краіну. Так, ПАРЕ рэкамендуе пашырыць выдачу гуманітарных віз сваякам палітвязняў, выдаваць шматразовыя шэнгенскія візы родным беларусаў, якія з'ехалі, а таксама выдаваць шматразовыя візы тым беларусам, якія знаходзяцца пад пагрозай пераследу, але застаюцца на радзіме. Крытэрыі для вызначэння людзей, якім патрэбна такая віза, павінен распрацаваць Аб'яднаны пераходны кабінет.

ПАРЕ заклікае краіны Еўропы забяспечыць беларусам у выгнанні доўгатэрміновую легалізацыю, а таксама выдаваць беларусам пашпарты замежнікаў для забеспячэння іх права на свабоднае перамяшчэнні па Еўрасаюзе. Ёсць прапанова разгледзець магчымасць выдачы адзінага праязнога дакумента, які прызнаюць усе краіны Рады Еўропы.

Рада Еўропы таксама прапануе распрацаваць нейкае прававое рашэнне на выпадак, калі беларусаў у выгнанні стануць пазбаўляць грамадзянства, і яны застануцца без сапраўдных дакументаў.

Асамблея заклікае не патрабаваць ад беларусаў дакументаў, якія можна атрымаць толькі ў дзяржаўных органах Беларусі — напрыклад, даведкі аб несудзімасці або апастылі на дакументы. Таксама ў дакуменце ёсць заклік не экстрадаваць беларусаў з чырвонай карткай Інтэрпола, выдадзенай на патрабаванне рэжыму Лукашэнкі. 

ПАРЕ просіць улады еўрапейскіх краін матываваць банкі не дыскрымінаваць грамадзян Беларусі — падзяляць беларусаў і рэжым Лукашэнкі.

Таксама ў дакуменце ёсць прапановы па падтрымцы беларускай культуры і адукацыі на беларускай мове для дзяцей эмігрантаў, беларускамоўных выдавецтваў і беларускіх навукоўцаў у выгнанні. 

Большасць гэтых прапаноў былі выпрацаваныя на канферэнцыі ў Люксембургу з удзелам прадстаўнікоў ПАРЕ і беларускіх дэмакратычных сіл у чэрвені.

Каментары2

  • Беларус
    27.09.2024
    Шчырая падзяка!
  • Nik-to
    28.09.2024
    Как всегда про простых беларусов живущих внутри этого треша вспоминать не принято......так называемая пострадавшая оппозиция предпочитает уарится в собственном соку и решать свои проблемы.

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць