Грамадства22

Міграцыйная служба Нарвегіі адмовілася выдаваць праязны дакумент іншаземца траім студэнтам з Беларусі

Дырэкцыя па пытаннях іміграцыі (UDI) Нарвегіі адмовілася выдаваць так званыя нарвежскія пашпарты для іншаземцаў студэнтам — уцекачам з Беларусі. На думку Хельсінкскага камітэта, гэта абуральна, піша мясцовае выданне VG.no. На публікацыю звярнула ўвагу «Люстэрка».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Люстэрка»

Паведамляецца, што UDI адмовіла ў выдачы праязных дакументаў тром студэнтам з Беларусі, якія ўцяклі ад пераследу. Адзін з іх, 24-гадовы Віталь, расказаў, што апынуўся ў Нарвегіі, таму што баяўся за сваё жыццё. Паводле яго слоў, ён перажыў шмат зневажальных допытаў, арыштаў, ператрусаў і пагроз з боку КДБ на радзіме пасля ўдзелу ў пратэстах у 2020 годзе.

У 2022 годзе Віталь уцёк у Грузію, а пасля прыехаў у Нарвегію праз праграму «Студэнты пад рызыкай».

«Тэрмін дзеяння яго пашпарта хутка скончыцца, і страх вяртання на радзіму зноў узнікае. Рэжым Лукашэнкі патрабуе, каб беларусы вярталіся на радзіму для атрымання новага пашпарта. Нарвегія магла б дапамагчы, выдаўшы так званы нарвежскі дакумент для іншаземцаў, калі выконваюцца пэўныя ўмовы. Але Віталю адмовілі ў яго заяўцы», — піша выданне.

«Я не мог у гэта паверыць і думаў, што адбылася памылка. Я адчуваў сябе зусім бездапаможным, не здольным паўплываць на сваю сітуацыю», — сказаў студэнт.

Паводле звестак VG, дакументы таксама не выдалі 20-гадовай Ганне (імя зменена) і Мікіту, якія прыехалі ў Нарвегію па працоўнай візе. Абодва ўдзельнічалі ў пратэстах і ахвяравалі грошы на розныя ініцыятывы. Іх бацькоў арыштоўвалі.

У сваім адказе UDI адзначыла, што

«недастаткова доказаў або малаімаверна, што заяўнікі спрабавалі атрымаць праязныя дакументы на радзіме або што ў іх ёсць асаблівыя падставы для атрымання замежнага пашпарта».

На пытанне выдання аб тым, чаму сістэма працягвае прымушаць беларусаў у выгнанні вяртацца на радзіму для атрымання дакументаў, ведамства адказала:

«UDI кіруецца правіламі, усталяванымі палітыкамі. Калі патрэбныя змены, яны павінны зыходзіць ад палітычнай улады. Калі ў гэтых людзей ёсць дазвол на жыхарства, яны павінны спачатку паспрабаваць атрымаць праязныя дакументы ў сваёй краіне або прадставіць важкія падставы для атрымання замежнага пашпарта».

Генеральны сакратар Хельсінкскага камітэта Бэрыт Ліндэман лічыць, што гэтыя студэнты — толькі прыклад таго, што цяперашняя практыка не працуе.

«Гэта сапраўды абуральна, таму што вяртанне ў Беларусь для гэтых людзей вельмі небяспечнае. Гэта не тое, што можна «праверыць», — сказала Ліндэманн VG.

Паводле яе слоў, новая тактыка нарвежскіх улад — масава адмаўляць у заяўках:

«Яны не ўлічваюць вельмі спецыфічную сітуацыю, у якой знаходзяцца людзі. У выніку тыя могуць застацца без дакументаў».

«Мы бачым, што іншыя краіны вырашаюць гэтую праблему, але Нарвегія — не», — падсумавала Ліндэман.

Каментары2

  • стары литвин
    15.10.2024
    тупых и мерзавцев хватает в любой стране. где-то больше, где-то меньше, но они есть ВЕЗДЕ.
  • Жора
    16.10.2024
    Ціханоўская была ў Нарвегіі з "афіцыйнымі візітамі" тройчы, апошні раз у гэтым кастрычніку. Плюс перамовы анлайн. Вынік - на табло.

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале12

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі знайшлі баравік памерам з вядро ФОТА5

Расійская армія знішчыла каля 90% складоў гандлёвых сетак ва Украіне5

Пачобут: У верасні я вярнуся ў Беларусь, каб пашыраць там прастору для свабоды выказвання25

12‑гадовая дзяўчынка ў Расіі нарадзіла дзіця9

52‑гадовы Аркадзь з Глуска фіктыўна паступіў ва ўніверсітэт у Смаленску. Застаўся без дыплома, але з крыміналкай

Хокан VIII афіцыйна стаў каралём Нарвегіі

Джона Коўла ўзнагародзілі прэміяй імя Паліткоўскай за вызваленне беларускіх палітвязняў3

«У адной краіне ёсць усё, гэта нават несправядліва». Беларуска жыве некалькі год у Чылі і кажа, што там рай на зямлі13

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале12

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць