Грамадства66

Кіраўнік Віцебскай вобласці расказаў пра спаборніцтва з іншымі абласцямі па колькасці подпісаў за Лукашэнку

Аляксандр Субоцін заявіў, што кожны «хоча сябе паказаць».

Аляксандр Субоцін. Скрыншот відэа

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін расказаў пра спаборніцтвы паміж абласцямі па колькасці подпісаў за Лукашэнку.

У эфіры БТ ён, усміхаючыся, адзначыў, што спаборніцтва звычайна заканчваюцца ўнічыю, таму што кожная вобласць імкнецца сябе паказаць.

«Традыцыйна спаборніцкі эфект у абласцях прысутнічае. Хоць, у прынцыпе, лічбы прыблізна аднолькавыя, калі паглядзець, плюс-мінус. Таму што ўсё роўна кожны рэгіён хоча і сябе паказаць, і шмат і прыхільнікаў нашага асноўнага кандыдата», — заявіў Субоцін.

На саміце БРІКС у кастрычніку Лукашэнка ў інтэрв'ю «Известиям» заявіў, што губернатары маглі прыпісаць яму галасы на выбарах-2020.

«Я нават прызнаўся, што … Ну добра, там, 82 ці колькі было працэнтаў. У губернатараў — і ў вас у Расіі, і ў нас ёсць такое спаборніцтва: Гомельская вобласць там — 79%, ну, я тут буду ўсё рабіць, каб было 79,5%. 80%? Ну, 80 і дзве дзясятыя», — сказаў тады Лукашэнка.

Ён дапусціў, што губернатары маглі сфальсіфікаваць яму 3-5% галасоў.

Да збору подпісаў за вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты, акрамя Лукашэнкі, дапусцілі Алега Гайдукевіча, Аляксандра Хіжняка, Вольгу Чамаданаву, Сяргея Бобрыкава, Сяргея Сыранкова і Ганну Канапацкую. Да 6 снежня ім неабходна сабраць 100 тысяч подпісаў.

Пры гэтым дзяржаўныя мясцовыя СМІ, даючы справаздачу пра «актыўную падпісную кампанію», на ўсялякі выпадак паказваюць фатаграфіі практычна выключна пікетаў Лукашэнкі, зборшчыкі подпісаў за іншых прэтэндэнтаў у кадр трапляюць вельмі рэдка.

Зрэшты, прэтэндэнты і самі, не саромеючыся, агітуюць за свайго нібыта канкурэнта: напрыклад, камуніст Сыранкоў у сацсетках партыі горда расказаў, што перш за ўсё паставіў подпіс менавіта за Лукашэнку.

Каментары6

  • Иногда не до надоев.
    10.11.2024
    Спаборніцтвы мафіі: хто больш зарабіў на крыміналку.
  • Ганьба
    10.11.2024
    Алімпіяда, якую мы заслужылі.
  • даведка
    11.11.2024
    Караник и Субботин соревнуется между собой в лизоблюдстве перед Лукашенко.

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава30

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць