Свет99

Трамп назваў імёны кіраўнікоў Дзярждэпа і Нацыянальнай выведкі

Трамп прызначыў кіраўніком Дзярждэпа сенатара Марка Рубіа, кіраўніком Нацыянальнай выведкі стала Талсі Габард. 

Дональд Трамп і Марк Рубіа. Фота: Evan Vucci / AP

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прызначыў сенатара ад Фларыды Марка Рубіа на пасаду кіраўніка Дзяржаўнага дэпартамента ў сваёй будучай адміністрацыі.

Тым часам каментатар кансерватыўнага тэлеканала Fox News і былая кангрэсвумэн Талсі Габард атрымала пасаду кіраўніка Нацыянальнай выведкі.

У студзені, калі ў ЗША афіцыйна адбудзецца змена адміністрацыі, Рубіа стане першым лацінаамерыканцам (але нарадзіўся ён у штаце Фларыда) на пасадзе кіраўніка Дзярждэпартамента.

У мінулым Рубіа неаднаразова выступаў за ўзмацненне жорсткасці знешняй палітыкі ЗША ў дачыненні да «геапалітычных ворагаў» Амерыкі, уключаючы Кітай, Іран і Кубу.

Ён таксама галасаваў супраць вылучэння Кангрэсам Кіеву апошняга пакета амерыканскай дапамогі.

Талсі Габард вядомая як праціўнік ваеннай дапамогі Кіеву.

22 лютага 2022 года, калі пачалося поўнамаштабнае ўварванне расійскіх войскаў ва Украіну, яна напісала ў сетцы Х: «Гэтай вайны і ўсіх пакут можна было лёгка пазбегнуць, калі б адміністрацыя Байдэна і NATO проста прызналі легітымныя асцярогі Расіі ў галіне бяспекі ў сувязі з патэнцыйным членствам Украіны ў NATO, што азначала б прысутнасць амерыканскіх і натаўскіх войскаў проста на расійскай мяжы».

Каментары9

  • Васіль
    14.11.2024
    Ну што, усе галоўныя пазіцыі аб'яўленыя.
    Будзе вельмі цікава.
    Іран, Расея, Германія, Кітай - вам падрыхтавацца, будзеце адграбаць.
    ААН - заціскаем паясы. Сусьветная арганізацыя аховы здароўя - за кавід прыйдзецца адказаць.
    Гугл перастане быць манапалістам. А можа і проста перастане быць.
    НАТО зачыніць неба над Украінай.
  • Байдэр
    14.11.2024
    Калі ўжо скончацца навіны пра гэтага балабола? Надакучыла ўжо.
  • спец
    14.11.2024
    НН, не прызначыў, а намінаваў. Сенат ухваляе кабінет.

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць