Свет55

Перад прыездам Лукашэнкі ў Пакістан там забаранілі агульнанацыянальны марш апазіцыі. Тысячы затрыманых

Агульнанацыянальны марш апазіцыі з усіх куткоў Пакістана на сталіцу краіны Ісламабад рушыў у нядзелю, а да пункту прызначэння павінен прыйсці ў панядзелак раніцай. У гэты ж самы час у краіну прылятае Лукашэнка, чый візіт быў выкарыстаны пакістанскімі ўладамі ў якасці адной з прычын для масавых арыштаў і ўвядзення беспрэцэдэнтных мераў па абароне сталіцы.

Аляксандр Лукашэнка прыбудзе ў Пакістан 25 лістапада, там у гэты час планаваўся марш апазіцыі. Фоты: Muhammad Sajjad / AP Photo, Contributor Getty Images. Калаж: «Наша Ніва»

У Пакістане сотні тысяч прыхільнікаў былога прэм'ер-міністра краіны Імрана Хана, які цяпер знаходзіцца ў турме, па ягоным закліку распачалі днём у нядзелю агульнанацыянальны марш апазіцыі на пакістанскую сталіцу Ісламабад з усіх куткоў краіны, патрабуючы вызвалення іх лідара і адстаўкі дзейнага ўрада.

Апазіцыйнае шэсце сустрэла жорсткую рэакцыю з боку пакістанскіх уладаў, якія мабілізавалі сілавікоў і вайскоўцаў, адключылі мабільны інтэрнэт у зонах шэсця пратэстоўцаў, а таксама заблакавалі сталіцу з усіх бакоў, перакрыўшы ключавыя дарогі на ўездзе ў горад транспартнымі кантэйнерамі.

Па звестках індыйскага тэлеканала News18, улады Пакістана правялі маштабныя арышты сярод членаў і актывістаў буйной апазіцыйнай Партыі справядлівасці (PTI), якой кіруе Імран Хан. На дадзены момант вядома пра затрыманне як мінімум 4 тысяч пратэстоўцаў па ўсёй краіне (сярод арыштаваных ёсць і парламентарыі). Аднак да маршу працягваюць далучацца людзі з рэгіёнаў і ён працягвае ісці на сталіцу.

Партыя справядлівасці (PTI) па выніках парламенцкіх выбараў у лютым 2024 года набрала найбольшую колькасць месцаў (92) у Нацыянальнай асамблеі Пакістана (ніжняя палата парламента) праз падтрымку незалежных кандыдатаў, бо самой партыі быў забаронены ўдзел у выбарах уладамі Пакістана. Паводле апошніх сацыялагічных апытанняў, PTI падтрымліваюць 35% насельніцтва (каля 85 мільёнаў чалавек), а сама партыя мае сяброўскія зносіны з краінамі Захаду.

Адна з вялікіх калон пратэстоўцаў, якая рухаецца на пакістанскую сталіцу Ісламабад. Улады краіны тым часам мабілізавалі ўсе свае сілавыя органы і закрылі сталіцу на ўезд, блакуючы аўтамагістралі кантэйнерамі. Фоты: Muhammad Sajjad, Anjum Naveed / AP; Imran Bahadar / Pacific Press / LightRocket via Getty Images

У самы разгар гэтых падзей у Пакістан прылятае Аляксандр Лукашэнка — палітык апынецца ў Ісламабадзе ў панядзелак, калі асноўны марш пратэстоўцаў дойдзе да сталіцы, і, па інфармацыі пакістанскага выдання Arab News Pakistan, збіраецца правесці ў краіне тры дні.

Гэты збег абставін быў выкарыстаны пакістанскімі ўладамі ў якасці адной з прычын забароны агульнанацыянальнага маршу апазіцыі і масавых арыштаў.

Звяртаючыся да сусветных і мясцовых СМІ ў Ісламабадзе, міністр унутраных спраў краіны Мохсін Накві раскрытыкаваў дзеянні Партыі справядлівасці (PTI) напярэдадні трохдзённага візіту Аляксандра Лукашэнкі, падчас якога плануецца абмеркаванне двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва.

«Падчас прыезду замежных гасцей парушэнні парадку недапушчальныя ні пры якіх абставінах. Любога, хто распаўсюджвае хаос, будуць арыштоўваць», цытуе міністра Arab News Pakistan.

Рыхтаваць візіт Лукашэнкі прынялася вялікая дэлегацыя з Беларусі на чале з міністрам замежных спраў Максімам Рыжанковым, якая прыбыла ў Ісламабад у нядзелю. Як паведамляе выданне Republic World, мэтай візіту дэлегацыі таксама з'яўляецца ўмацаванне двухбаковых сувязяў, асабліва ў эканамічнай і прамысловай сферах.

Каментары5

  • Усатый-непрезидент
    25.11.2024
    Интересно, автомат без рожка на эту акцию протеста он тоже везет с собой?
  • Беня
    25.11.2024
    Осталось услышать приветственные залпы индусов с гималайских гор.
  • Раман
    25.11.2024
    Звычайны абмен досьведам

Цяпер чытаюць

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

У свеце ёсць адзінае ўнікальнае месца, адкуль вада можа патрапіць у тры акіяны4

На Джорджу Мелоні зрабілі эратычны дыпфэйк. Яна адказала з іроніяй5

Польскія візавыя цэнтры запусцілі мабільны дадатак для падачы заявы на візу3

У Расіі пасудамыйшчыцу, якая працавала ў кадэцкім корпусе СК, прыгаварылі да 19 гадоў калоніі за вярбоўку вучня1

Стала вядома, якія ўмовы абмяркоўваюць ЗША і Іран1

Чыноўнік патлумачыў, чаму нельга рабіць ядзерны могільнік у Астравецкім раёне12

Завочна асуджаны маладзечанец невядомым чынам вярнуўся ў Беларусь — яго асудзілі на 5,5 гадоў за супрацу з «Дапамогай»

У Якуцку на месцы мемарыяла з імёнамі славутых беларусаў цяпер будзе стаяць помнік «герою СВА»7

Галіне Казіміроўскай ужо сабралі больш за 10 тысяч еўра на змаганне з анкалогіяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць