Грамадства22

«Бессэнсоўна падаваць апеляцыю». Як беларусам адмаўляюць у польскіх візах і што яны з гэтым робяць

Візавы скандал у Польшчы працягваецца, канчаткова трансфармаваўшыся ў шэльмаванне праграмы PBH. На гэтым фоне ў беларусаў узмацніліся праблемы з атрыманнем польскіх віз. Devby.io зазірнуў у візавыя чаты — убачылі старую праблему («злавіць дату») і адносна новую («шмат адмоў»).

Як ні старалася VFS Global абараніць электронную сістэму рэзервацыі візітаў ад пасярэднікаў — з дапамогай верыфікацыі праз МСІ (яе ўжо скасавалі) або з дапамогай фота — нічога не выйшла. Слотаў па-ранейшаму не злавіць, і дапамагатары па-ранейшаму прапаноўваюць свае паслугі.

Да гэтай праблемы дадалася новая: нават паспяховая падача дакументаў не гарантуе выдачы візы. Яна, вядома, ніколі не гарантавала на 100%, але апошнія месяцы адмоў як ніколі шмат, вынікае з паведамленняў у чатах.

Фёдар расказаў пра адмову ў працоўнай візе, нягледзячы на офер з Google, аднак беларусам таксама рэгулярна адмаўляюць у нацыянальных (D) і турыстычных візах. Часта ў матывіроўцы паказаны п. 10 — «сумневы ў дакладнасці заяўленай мэты знаходжання». 

Кейсы, калі заяўнікі нічога не разумеюць

Вось як пішуць пра такія кейсы ў чатах:

  • Падаўся на польскую працоўную ў Магілёве — адмова, п. 10. Абскардзіў у консула — таксама адмова. На абскарджанне прынёс умову наймання мяшкання, ліст ад фірмы і дамову на навучанне ў паліцэялцы. Нічога не дапамагло. У Польшчы жыву і працую ўжо тры гады, усе падаткі плаціў, фірма з запрашэннем жывая, працую там ужо восем месяцаў. Падаўся на побыт, але там канца-краю не відаць, а мне з сямейных [абставін] трэба бываць у Беларусі. Хто сутыкаўся з падобнымі рэчамі, што рабіць, чаму яны лепяць адмовы? 
  • Сёння забраў пашпарт. Атрымаў адмову па працоўнай візе. Падача была 28 кастрычніка ў Гомелі. 10-ы пункт, стандарцік. У мяне першы раз адмова, ніколі такога не было.
  • У мяне 8 адмоў, і 2 адмовы па апеляцыях, [так што] у цябе яшчэ ўсё добра.

Рэцэптаў на выпадак адмовы два: апеляцыя і новая падача. Пры гэтым удзельнікі чата схіляюцца да таго, што апеляваць да консула — марнае дзела: дорага (ад 1 чэрвеня гэта каштуе 135 еўра) і неэфектыўна. Лепш падацца зноўку — можна ў той жа ВЦ і з тымі ж дакументамі. Зэканоміць наўрад ці ўдасца (бо ў дадатак да 35 еўра консульскага збору прыйдзецца заплаціць пасярэдніку за новую дату), але шанцаў на поспех так нібыта больш. Такія назіранні пераконваюць удзельнікаў чата ў тым, што часцяком адмовы рандомныя.

  • Бессэнсоўна падаваць апеляцыю. Толькі лішнія грошы выкінуць на вецер. Была я ўжо ў такой сітуацыі. Таксама 10 п. І па апеляцыі таксама адмова.
  • Значыць, спрабуйце без апеляцыі. Зноў. Пакуль не атрымаеш візы.
  • У апошнія пару месяцаў сапраўды шмат неабгрунтаваных адмоў.

…і калі яны здагадваюцца пра прычыны

Але бываюць і іншыя кейсы, калі заяўнікі разумеюць (або думаюць, што разумеюць) прычыну адмовы. Так, адна беларуска мяркуе, што не атрымала турыстычнай візы С (у матывацыі — п. 10), бо па папярэдняй польскай шэнгенскай візе ездзіла толькі ў Літву і ў пашпарце няма штампа аб перасячэнні польскай мяжы. План — падавацца праз іншую краіну.

Другая кажа, што пры першай падачы не прыклала гарантыйнага ліста ад працадаўцы. На яе думку, гэта і стала прычынай адмовы. Апеляцыю падаваць яна не мае намеру, будзе лавіць/купляць дату на новы візіт у ВЦ.

Трэцяя беларуска сцвярджае, што прычынай адмовы (таксама п. 10) была памылка ў дакуменце. Яна яе выправіла, падалася зноўку і цяпер чакае пашпарт.

Бывае, прэтэндэнтам адмаўляюць па п. 3 (недастаткова сродкаў). У выпадку з працоўнай візай гэта адбываецца, калі ў дамове прапісаная мінімальная зп і яе памер ужо састарэў (планку мінімальнай зп рэгулярна павышаюць).

Хтосьці з удзельнікаў чата спрабуе прымірыць два меркаванні — што адмовы спрэс нематываваныя і што ў вялікай колькасці адмоў ёсць прычыны: 

— Вельмі шмат фактараў: як пустыя адмовы, так і абгрунтаваныя. Вельмі шмат левых запрашэнняў робяць, па іх адмоў больш за ўсё.

Каментары2

  • Сусьветны Фашысткі Пашпартна-Візавы Рэжым
    29.11.2024
    Паводле закону ўсё.
    Які безлад пачнецца, як кожны паедзе, дзе яму заманецца
  • Адказ
    30.11.2024
    Сусьветны Фашысткі Пашпартна-Візавы Рэжым, маўчаў бы, саколік, а то сказаў, як у ваду пёрнуў.

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксандр Лукашэнка пракульгаў па чырвонай дарожцы на плошчы Цяньаньмэнь. Коля выконваў ролю ахоўніка18

У верасні Карпушонак планавала трапіць на сесію ПАРЕ, але апошні месяц яе паводзіны змяніліся — Ворыхава3

Кітай упершыню паказаў ракету, здольную ўдарыць па любым месцы зямнога шара12

Кім Чэн Ын запрасіў Лукашэнку ў КНДР. У Беларусь можа прыехаць Роберт Фіца3

Мерц: У Пуціна няма падстаў для спынення вайны ці заключэння мірнай дамовы з Украінай9

У Пекіне прайшоў маштабны вайсковы парад. Лідар КНР заявіў, што Кітай не спыніць6

Амерыканскі горад запаскуджваюць гусі. Улады выдаткуюць амаль 400 000 даляраў, каб адпудзіць птушак

Карпушонак апублікавала тэкст сваёй заявы на Латушку ў іспанскую пракуратуру25

«Гэта месца, дзе трупы абмываюць?» Тыктокераў уразіў выгляд лагойскай грамадскай лазні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць