Надвор'е11

Якім будзе надвор'е ў першы тыдзень снежня

Ці прыйдзе халодная і снежная зіма ў найбліжэйшыя дні? Сіноптык Дзмітрый Рабаў даў прагноз надвор'я на тыдзень з 2 па 8 снежня. Паводле яго слоў, з надыходам каляндарнай зімы надвор'е будзе хутчэй нагадваць еўрапейскую зіму. Маразы будуць зусім невялікімі ноччу, а днём будзе нязначна вышэй за нуль.

Фота: сацсеткі 

На надвор'е на пачатку тыдня паўплывае вобласць высокага атмасфернага ціску, без істотных ападкаў. Раніцай і ноччу месцамі слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца, а таксама туман. Вільготнасць — да 70%. Вецер умераны. Уначы тэмпература паветра ад -2°C да +3°C. У панядзелак у дзённы час +2°C…+5°C.

Метэаўмовы ў сярэдзіне тыдня будуць вызначаць атмасферныя франты з Балтыкі. Надвор'е ў асноўным будзе воблачнае, пройдуць рознай інтэнсіўнасці ападкі.

Вецер парывісты, паўднёва-заходні. Вільготнасць — да 80%. Раніцай і ў начны час слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца, чакаецца туман. Ноччу -2°C…+2°C. У аўторак і ў сераду днём — ад +1 да +4°C.

У пачатку другой паловы тыдня, паводле папярэдняй інфармацыі, умовы надвор'я стане фарміраваць антыцыклон з цэнтрам над Цэнтральнымі рэгіёнамі Расіі. Будзе воблачна з праясненнямі. Сур'ёзных ападкаў не прагназуецца. Вецер умераны, паўднёва-ўсходні. Вільготнасць — да 80%. Уначы ад -3°C да +2°C. У дзённыя гадзіны ў чацвер да +3°C, у пятніцу каля нуля.

Акрамя таго, атмасферны фронт з паўночнага захаду Еўропы прынясе непагадзь у выхадныя дні. Будзе воблачна. Пройдуць ападкі ў большасці раёнаў. Вецер парывісты. Уначы і раніцай месцамі прагназуецца туман. Уначы ад 0°C да -6°C, у сярэдзіне дня ў суботу і ў нядзелю — каля нуля.

Каментары1

  • Жвір
    01.12.2024
    Не кажыце мне пра сьнежань, пішыце пра сакавік-красавік, зьмятайце зь людзей дэпрэсьняк. Ну, што вам, цяжка хіба зьмяшчаць сонечныя фоты, зь зялёнымі нівамі, барамі, пляжамі, поўнымі голых людзей з бронзавай скурай, і ўсё ў такім духу ?

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай34

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

Віктар Орбан назваў Украіну ворагам Венгрыі22

Аўтарам дызайну новага гродзенскага праязнога стаў 17‑гадовы хлопец8

Адключэнне «Старлінкаў»: як гэта паўплывала на ўкраінскую і расійскую арміі2

Спявак Ap$ent: У адрозненне ад вясёлкавых поні кшталту Калеснікавай я ніколі не забуду жэсць 2020‑2022 гадоў44

На вуду інтэрнэт-махляроў трапіла нават супрацоўніца банка

Кітай не будзе ўдзельнічаць ні ў якіх перамовах аб кантролі над ядзернымі ўзбраеннямі2

Хэйтарскія акаўнты аўтобусаў — новы трэнд беларускіх зумераў16

Першае пасяджэнне трампаўскай Рады міру хочуць правесці 19 лютага4

«Пабеглі мяняць даляры, а што рабіць». Беларусы расказалі, як і ў чым яны цяпер робяць ашчаджэнні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай34

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць