На горад Сяльцо Бранскай вобласці здзейсненая ракетная атака, у выніку якой пацярпела хімічнае прадпрыемства, на якім у тым ліку вырабляецца выбухоўка, даведаўся канал «ВЧК-ОГПУ».

У Сяльцы знаходзіцца Бранскі хімічны завод імя 50-годдзя СССР, арыентаваны на вытворчасць «грамадзянскай прадукцыі, прамысловых выбуховых рэчываў і ўтылізацыю боепрыпасаў».
Удар, як мяркуецца, быў нанесены ракетамі ATACMS. На тэрыторыі прадпрыемства цяпер пажар.
Улады Бранскай вобласці сцвярджаюць, што ўсе ракеты былі збітыя сіламі СПА.
Пра сірэны паветранай трывогі таксама паведамлялі жыхары Белгарадскай, Курскай, Растоўскай абласцей і акупаванага Расіяй Крыма.
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары