У Беларусі можа з’явіцца новы сэрвіс электроннай пошты. Мабільнаму аператару А1 пашырылі ягоныя магчымасці. Адпаведны загад падпісаў начальнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Лукашэнку Андрэй Паўлючэнка.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Згодна з дакументам, А1 уключылі ў пералік пастаўшчыкоў інтэрнэт-паслуг, якія маюць права забяспечваць хостынг афіцыйных інтэрнэт-сайтаў і выконваць паслугі электроннай пошты.
Пры гэтым у самой кампаніі пакуль не паведамлялі пра планы запускаць такі сэрвіс.
Каментары