Культура33

Вера Палякова-Макей расказала, як стала дырэктаркай Тэатра юнага гледача

Актрысе прапаноўвалі выбраць, які тэатр узначаліць.

Вера Палякова-Макей. Фота: сацсеткі актрысы

Актрыса Вера Палякова-Макей на нядаўняй сустрэчы з гледачамі расказала, як у красавіку 2022‑га стала дырэктаркай Тэатра юнага гледача, піша «Камсамольская праўда».

На той час Палякова-Макей кіравала сваім прыватным тэатральным праектам «ТрыТфармат». Міністэрства культуры прапанавала актрысе паспрабаваць сябе ў якасці кіраўніка дзяржаўнага тэатра. Гаворка ішла пра выбар паміж Новым драматычным, ТЮГам і Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатрам імя Горкага.

Актрыса пагадзілася, але выставіла дзве ўмовы.

«Мая галоўная ўмова была, што ў маім тэатры не будзе мастацкага кіраўніка. Проста сказала: «Калі вы хочаце, каб я тэатр падняла са дна, я антыкрызісны менеджар, добры кіраўнік». Другая мая ўмова заключалася ў тым, каб у мяне адзінай з усіх дырэктараў быў плаваючы графік.

Што я застаюся займацца сваёй асноўнай акцёрскай прафесіяй. Але я даю чэснае шляхецкае слова, што гэта ніякім чынам не будзе замінаць маёй працы як дырэктара», — адзначыла актрыса.

Вера Палякова-Макей дадала: на яе думку, у той перыяд часу ТЮГ быў у вельмі складаным становішчы. У акцёраў там былі самыя нізкія ў галіне заробкі, а напаўняльнасць залы складала 24,7%.

«Я калі прыйшла, сказала: «Скажыце шчыра, да вас хадзілі вашы сябры і сваякі на спектаклі?» Ну проста, калі браць у працэнтных суадносінах, то яны рэальна былі на дне».

Перад тым, як узначаліць ТЮГ, актрыса раілася з мужам Уладзімірам Макеем, тагачасным міністрам замежных спраў.

«Гэта для мяне таксама быў выклік. І калі ў мяне стаяў выбар, муж мой прынёс мне тры даведкі-аб’ектыўкі. З даходамі, з напаўняльнасцю залы… Словам, аналіз, статыстыка. І ён мне паказвае і кажа: «Ты ўпэўненая? Ты ўпэўненая, што ты хочаш менавіта гэты тэатр бачыць? Вось тут неяк цікавейшая сітуацыя». Я кажу: «Так! Таму што я хачу даказаць, што важна граматнае кіраванне, што тэатр, які мае такую шыкоўную сцэну, шыкоўную залу, цэнтр горада…»

Каментары3

  • Ёсік
    03.05.2026
    Тэатр юнага гледача ты зрабіла рускамоўным, аб якім падняцьці з нейкага дна размова?
  • Погорелый театр
    04.05.2026
    При такой директрисе капец ТЮЗу.
  • як стала дырэктаркай Тэатра юнага гледача
    04.05.2026
    Зразумела як. Ты з кодлы.

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што ў Еўропе бяда з прадуктамі і ёсць гатоўнасць дапамагчы19

У Віцебску кіроўца збіў жанчыну і дзіця, што стаялі на астраўку бяспекі

Радаслаў Сікорскі заклікаў еўрапейскія краіны закрыць расійскія консульствы6

У Шклове перад «Дажынкамі» зафарбавалі знакаміты дом з малітвамі8

Армія прыняла на ўзбраенне лазер «Шафран» беларускай распрацоўкі для знішчэння дронаў15

Пад Жыткавічамі BMW разбіўся ўшчэнт аб дрэва. Малады кіроўца цудам выжыў

Пачатак новаму кварталу пакладзены. На Кальцова зносяць двухпавярховікі1

Непатапляльны былы кіраўнік Рэчыцы, асуджаны на працяглы тэрмін, узначаліў калгас у Ельскім раёне5

У гэтых мінскіх кватэрах квадрат каштуе больш за 10 тысяч даляраў. Што за яны?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць