Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску
Яе будуюць на Даўгінаўскім тракце.

Новую інфекцыйную бальніцу, якая сваім знешнім выглядам нагадвае сучасны жылы комплекс, працягваюць будаваць на Даўгінаўскім тракце. Пра тое, як прасоўваецца будаўніцтва, расказалі ў тэлеграм-канале «Мінскбуда», піша Realt.by.
Гэтая інфекцыйная бальніца на 260 ложкаў унікальная не толькі сваім дызайнам, але і тэхналогіяй будаўніцтва. Яе ўзводзяць пры паралельным праектаванні, а галоўная тэхнічная інавацыя — лёгкія сталёвыя тонкасценныя канструкцыі. Дзякуючы гэтай тэхналогіі ўдаецца будаваць хутчэй, не страчваючы ў якасці.
— Значны аб'ём будаўніча-мантажных работ ужо выкананы. Гатовыя да аздаблення корпус асабліва небяспечных інфекцый і гаспадарчы блок — сюды паступае абсталяванне. Таксама камплектуюцца інжынерныя аб'екты, — расказваюць у «Мінскбудзе».

— На фінішы знаходзяцца палатныя карпусы: завяршаецца чыставое аздабленне, змантажаваныя медыцынскія кансолі лячэбных газаў, электрыка, устаноўлена сантэхнічнае абсталяванне, праводзіцца пусканаладачнае выпрабаванне інжынерных сістэм.
У боксы ўжо завозяць мэблю.

Асноўныя сілы аддзелачнікаў цяпер засяроджаныя на галоўным корпусе. У верасні будаўнікі плануюць закончыць аздабленне фасада.
Корпус вышынёй на 2—3 паверхі падзелены на 7 блокаў.
— Унутры ўжо фарбуюць, абкладваюць пліткай, мантажуюць перагародкі, устанаўліваюць дзверы. Найбольшыя аб'ёмы аздобных работ выкананы ў пяці блоках з сямі.
Паралельна займаюцца і добраўпарадкаваннем тэрыторыі бальнічнага гарадка — укладваюць тратуарную плітку, асфальтуюць праезды, фармуюць газоны.
Каментары