Мінчук скраў аўтамабільнае сядзенне, каб выкарыстоўваць яго на лецішчы
Знайсці зладзюжку дапамагла пільная пенсіянерка.
У Партызанскае РУУС сталіцы мясцовы жыхар паведаміў пра крадзеж аўтамабільнага сядзення, якое ён ненадоўга пакінуў без нагляду каля пад'езда, піша «Міліцыя Мінска».
Міліцыя ўстанавіла і затрымала падазраванага — 60‑гадовага мінчука, які працуе трэнерам-масажыстам у адным са спартыўных цэнтраў Мінска.
Пацярпелы выгрузіў трохмеснае сядзенне са свайго аўтамабіля ў двары дома і ненадоўга адышоў, пакінуўшы маёмасць без нагляду. У гэты момант у двор прыехаў фігурант, загрузіў сядзенне ў свой аўтамабіль і з'ехаў.
За тым, што адбывалася, з акна сваёй кватэры назірала пенсіянерка. Жанчына паспела запісаць рэгістрацыйны знак аўтамабіля фігуранта і перадала гэтыя звесткі праваахоўнікам.
Затрыманы распавёў, што забраў чужую маёмасць выключна для асабістага карыстання — планаваў усталяваць сядзенне ў сябе на лецішчы.
Распачатая крымінальная справа за крадзеж. Выкрадзеная маёмасць канфіскаваная і ў бліжэйшы час будзе вернутая законнаму ўладальніку.
Каментары
Дастаткова проста вярнуць сядзенне ўладальніку.
Хутчэй за ўсё мужык пабачыў ля пад'езда сядзенне ля дзвярэй мусарапрыёмніка і падумаў, што нехта выкінуў. І забраў сабе.
Як мусар. На лецішча.