«Байсол» пачаў выплаты палітвязням, вызваленым на мінулым тыдні
Тады 25 чалавек былі вывезеныя ў Літву.

Як паведамляе «Байсол», ужо сем чалавек з ліку вызваленых 16 верасня атрымалі грашовую дапамогу сумай 1000 еўра кожны.
Усяго атрымалі 1076 данатаў. Самыя вялікія ахвяраванні — па 800 і 500 еўра. Найбольш распаўсюджаны данат — 25 еўра.
Збор будзе актыўны яшчэ да 16 кастрычніка. Ужо сабрана 37 тысяч еўра.
Каментары