Ежа11

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»

Канцэпцыя спачатку можа падацца дзіўнай.

У Мінску пачала працаваць новая ўстанова Nodl, дзе наведвальнікам прапануюць самастойна заварыць набытую тут жа локшыну хуткага прыгатавання, піша Onliner.by.

Канцэпцыя спачатку можа падацца дзіўнай: прыходзіць у кафэ дзеля «ролтану», ды яшчэ і самому яго гатаваць? Але наогул гэта даволі папулярны фармат раменных і крамаў-камбіні ў Азіі, таму, верагодна, мінская локшынная таксама знойдзе пастаянных кліентаў сярод прыхільнікаў кей-поп-музыкі і анімэ.

Схема простая: госць выбірае локшыну і дабаўкі да яе — ёсць сыр, яйка, бекон і іншыя інгрэдыенты.

Аплачваеце і ідзяце гатаваць. Локшына заварваецца кіпенем у спецыяльнай «локшынаварцы». Гатовую локшыну можна з’есці на месцы або забраць з сабой.

Выбар локшыны даволі шырокі, акрамя яе ў меню ёсць рысавыя палачкі, сэндвічы, анігіры, азіяцкія прысмакі і напоі.

Дакладных коштаў у сацыяльных сетках установы пакуль няма, ды і выніковы кошт моцна залежыць ад колькасці дададзеных топінгаў. Мяркуючы па водгуках першых наведвальнікаў, локшына каштуе ад 5,90 да 18 рублёў, напоі — ад 7,20 да 13,20 рубля.

Nodl знаходзіцца па адрасе: Міхайлаўскі завулак, 4. Цяпер установа працуе ў тэставым рэжыме, таму наведвальнікам абяцаюць зніжку 10%.

Каментары1

  • Васіль
    29.09.2026
    У Гішпаніі ёсць нешта падобнае пры суперкаркетах гандлёвай сетцы Mercadona: вы набываеце ў супермаркеце альбо гатовую ежу, альбо ежу, якую застаецца толькі падагрэць, потым накіроўваецеся з ёю ў адмысловы закуток, дзе ёсць сталы і стулья, сурвэткі, аднаразовы посуд, мікрахвалёўка і сметнік для разнатыповых адкідаў. З улікам таго, што Mercadona - гэта буйная бюджэтная сетка з уласнымі брэндамі і шырокім асартыментам, то з'есці напрыклад нават піцу с напоямі атрымліваецца вельмі танна. Хіба што за наведванне гэтага закутка там не бяруць грошаў, але з іншага боку цягам дня не заўсёды сваячасова прыбіраюць, што нярэдка заўважна ў другой палове дня. Затое, як кажуць, гэта стварае варыянт нават для вельмі тонкага гаманца.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»3

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely5

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

Раптоўна памёр 43‑гадовы камандзір узвода мінскага АМАПа50

У Мазыры запусцяць транспарт з поўным аўтапілотам

Кніга Насты Рагатко выйшла па-беларуску22

У Мінску забаранілі яшчэ адзін культурніцкі праект2

Першыя крыптабанкі зарэгістравалі ў Беларусі6

Егіпет папярэджваў Нетаньяху пра магчымы напад з Газы за некалькі дзён да 7 кастрычніка10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»3

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць